![](../I/Chaplin_caricature.JPG.webp)
Шарж на Чарлі Чапліна
Шарж (ад французскага charger — перабольшваць) — гумарыстычна перабольшаны, карыкатурны паказ характэрных рысаў нейкай з’явы або асобы.
Шаржаванне ўвогуле характэрна для ўсіх жанраў сатырычнай і гумарыстычнай літаратуры (камедыя, эпіграма, пародыя, байка і г.д.). Шарж вельмі блізкі да пародыі, але без зьедлівае сатырычнасці і гратэскнай імітацыі творчай манеры пэўнага аўтара.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.