Тры розныя тартаны

Шара́чак[1], плаце́нка[2] (ням.: Buntgewebe[3]) — тканіна з малюнкам, утвораным у працэсе ткацтва, з выкарыстаннем нітак, або валокнаў розных колераў (у адрозненне ад малюнка, утворанага фарбаваннем гатовай тканіны). Малюнак звычайна мае выгляд палос або клетак, і ўтвараецца чаргаваннем рознакаляровых падоўжных або папярочных нітак (т. зв. асновы і ўтка). У гэтым выпадку каляровыя ніткі асновы чаргуюцца ў зададзеным, паўтаральным па шырыні тканіны парадку. Такі шарачак часцей за ўсё выпрацоўваецца гладкім перапляценнем нітак.

Зноскі

  1. https://verbum.by/brs/sharachak
  2. https://verbum.by/esbm/placienka
  3. літаральна «стракаты»+«тканіна»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.