Аграгарадок
Шані
± |
Шані́[1] (трансліт.: Šani, руск.: Шени) — аграгарадок у Беларусі, у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шаняўскага сельсавета.
Назва
Вядомае літоўскае аднаасноўнае адыменнае прозвішча Šenas (з Коўна). Аснова Šen- у літоўскіх двухасноўных імёнах Šen-taras, Ma-šenas.
Побач Шакуны, таксама з адыменнай назвай (вядомае адыменнае літоўскае прозвішча Šakūnas).
Геаграфія
Знаходзіцца за 7 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Пружаны, за 82 км ад Брэста, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы[2].
Насельніцтва
Памятныя мясціны
- Мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці першага старшыні сельсавета І. М. Дыбы, загубленага акупантамі ў 1942 годзе[2].
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
- Шані // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 369.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.