Шанжан (ад фр.: changeant = зменлівы) — гандлёвая назва тканіны палатнянага або саржавага перапляцення са зменлівымі адценнямі колеру на паверхні[1].
Спосаб атрымання і выкарыстання
Вырабляецца ў асноўным з філаментнай пражы і выкарыстоўваецца для жаночага адзення і падшэўкі[2].
Зменлівы эфект можа быць дасягнуты рознымі спосабамі
- выкарыстанне кантрасна афарбаванай пражы ў аснове і ўтку
- з выкарыстаннем розных матэрыялаў — напрыклад, ацэтату ў аснове і віскозы ва ўтку [3]
- з набіванымі ніткамі асновы (выкарыстоўваўся ў XVIII—XIX стст.)
Так званы паўшанжан — тканіна з каляровай пражы толькі па аснове або толькі па ўтку і дадаткова афарбаваная суцэльна.
З гісторыі шанжану
У XII стагоддзі было падрабязна апісана выкарыстанне шанжану жоўта-фіялетавага колеру для літургічнага ўбрання яшчэ ў 698 годзе[4].
Зноскі
- ↑ Šanžán ze směsi 75 % VI/25% PES: http://www.stoffecke-vogt.de/taft-changeant-weinrot.html Архівавана 10 красавіка 2020.
- ↑ Denninger/Giese: Textil- und Modelexikon, Deutscher Fachverlag Frankfurt/Main 2006, ISBN 3-87150-848-9, str. 111
- ↑ T. Meyer zur Capellen: Lexikon der Gewebe, Deutscher Fachverlag, Frankfurt/Main 2001, ISBN 3-87150-725-3, str. 56
- ↑ Dodwell, C.R.; Anglo-Saxon Art, A New Perspective, pp. 145—150, 1982, Manchester UP, ISBN 0-7190-0926-X (US edn. Cornell, 1985)
Літаратура
- Муллер Н. Жаконет, шанжан и другие. — журнал «Наука и жизнь» 1984, № 10. Стр. 133.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.