Шамбрэ
Выява
Названа ад Камбрэ[1]
Колер белы колер[1] і сіні колер
Матэрыял бавоўна[1], хімічныя валокны[1] і blend[d][1]
Гарсэт выраблены Charvet Place Vendôme з ружовага шамбрэ (1898).

Шамбрэ — тканіна з аднатоннай асновай і заўсёды белым утком. Аснова складаецца з дзвюх паралельных нітак, а ўток — з адзіночных. Робіцца звычайна баваўнянай з палатняным перапляценнем.

Шамбрэ дрэнна схоплівае фарбу, таму рацыянальна рабіць акцэнт менавіта на натуральныя і някідкія тоны: адценні сіняга, фіялетавага, шэрага, карычневага, пастэль, што выдатна падыходзіць для вырабаў у стылі casual. Часта ўтковая нітка бярэцца белага колеру, што надае тканіне знешняе падабенства з дэнімам.

У варыянце пад назвай оксфард пража ва ўтку грубейшая, але ў той жа час мякчэйшая за пражу ў аснове, а выбар колеру больш свабодны. Оксфард, у сваю чаргу, з’яўляецца мадэллю для тканіны pinpoint, які з’яўляецца больш тонкім варыянтам.

Выкарыстанне

Сусветную вядомасць тканіна набыла з-за выкарыстання яе ў якасці ўніформы і паўсядзённага адзення «сініх каўнераў».

Гэтыя тканіны часта выкарыстоўваюцца для кашуль, а таксама спадніц, сукенак і нагавіц любой даўжыні, дзіцячага адзення, пасцельнай бялізны і іншае.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Tortora P. G., Merkel R. S. chambray // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 106.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.