Вёска
Шалягі
Шалягі, 2021 г.
Шалягі, 2021 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°35′29″ пн. ш. 27°44′39″ у. д.
Насельніцтва
  • 14 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
Шалягі на карце Беларусі ±
Шалягі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Шалягі (Пухавіцкі раён)
Шалягі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Шалягі (Пухавіцкі раён)

Шалягі́[1] (трансліт.: Šaliahi, руск.: Шелеги) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месцяцца за 37 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на левым беразе ракі Пціч, цераз рэчку ад Азярычына.

Назва

Паводле тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, назва ўтвораная ад прозвішча Шэлег.

Гісторыя

У другой палове XVIII стагоддзя вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Янушэўскай.

Паля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць А. Шышкі. У 1897 годзе вёска ў Цітвянскай воласці, ёсць хлебазапасны магазін.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

У 1966 годзе да вёскі далучаны гістарычныя Пяскі, цяпер вуліца Паўднёвыя Пяскі. У сваю чаргу Пяскамі пачала звацца гістарычная Альхоўка.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 1800 — 2 двары, 18 жыхароў
  • 1897 — 19 двароў, 146 жыхароў
  • 1908 — 26 двароў, 160 жыхароў
  • 1917 — 33 двары, 181 жыхар
  • 1999 — 33 жыхары
  • 2002 — 18 двароў, 27 жыхароў
  • 2010 — 14 жыхароў
  • 2012 — 3 гаспадаркі, 3 жыхары

Вядомыя асобы

Спіс вуліц

Мост з Азярычына ў Шалягі цераз раку Пціч, 2017 г.
  • Паўднёвыя Пяскі вуліца
  • Радужная вуліца
  • Рачная вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 10 лютага 2020.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.