Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ша́льгатар’ян (венг.: Salgótarján) — горад на поўначы Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Ноград. Насельніцтва складае 37 166 чал. (2011). Размешчаны на паўночна-ўсходнім схіле гары Чэрхат у міжрэччы рэк Шальга і Тар’ян, паміж горнымі масівамі Каранч — Медвеш і Чэрхат на вышыні 250 м.
Гісторыя
Горад вырас з невялікага паселішча, заснаванага ў Сярэднявеччы.
Паводле адной з версій, крэпасць Шальга ўзвялі ў XIII стагоддзі. На тэрыторыі паселішча ў тыя часы ўжо была пабудавана царква. З дакументальных крыніц вядома, што ў сярэдневяковы перыяд Шальгатар’ян у народзе называлі «Бясхлебны Тар’ян». У XVII стагоддзі дзейнічалі млын і кузня. У 1682 годзе значна пацярпеў у час ваенных дзеянняў. На працягу доўгіх дзесяці гадоў яго тэрыторыя была закінута.
У 1850 годзе пры даследаванні навакольных зямель былі выяўлены паклады бурага вугалю. Неўзабаве пачалася яго актыўная распрацоўка. У гэты перыяд колькасць насельніцтва Шальгатар’яна значна вырасла ў сувязі з прыбыццём рабочых з іншых раёнаў краіны.
Статус горада паселішча атрымала ў 1922 годзе. У сярэдзіне XX стагоддзя стаў цэнтрам медзье Ноград.
Эканоміка
Здабыча вугалю. Развіты металургія, машынабудаванне.
Славутасці
- Руіны крэпасці Шальга, размешчаныя на паўночны ўсход ад горада
- Рымска-каталіцкая царква ў стылі барока (XVIII ст.)
- Падземны Музей-пячора
- Гістарычны музей Нограда
- Замак Шомашкё
- Назіральная пляцоўка Каранч
- Скульптура Міклаша Раднаці (скульптар Імрэ Варга)
Гарады-пабрацімы
- Кемерава, Расія. У гонар Шальгатар’ян у Кемерава названы цэлы мікрараён горада — Шалгатар’ян, закладзены ў 1979 годзе ў знак кузбаска-венгерскай дружбы.
- Данкастэр, Вялікабрытанія.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шальгатар’ян