Шало́м (ад усходнесл. шелом, шолом), канструкцыйны тып адкрытага шлему, вядомы са старажытнасці. Выкарыстоўваўся ў розных адменах у мностве культур, і ў асноўным з'яўляў сабою металічны (мядзяны, бронзавы, жалезны, сталёвы) каўпак. Звон такога шлему закрываў толькі чарапную каробку. Дадаткова шлем мог мець барміцу, паўмаску, маску або наноснік.

Шаломы, якімі карысталіся ў ВКЛ, належалі да некалькіх відаў: ад спадчыны старажытнарускіх часоў заставаліся сфераканічныя і цыліндра-канічныя, са шпілем наверсе, часта з шарыкам-«яблыкам» ці сцяжком-«ялаўцом»; ад татарскіх каланістаў 14 ст. з'явіліся татарскія віды шаломаў. Таксама ў 14 ст. у ВКЛ пачалі з'яўляцца бацынеты. Шаломы заставаліся ва ўжытку ў ВКЛ да сярэдзіны 16 ст.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.