Горад
![]()
Шакей на карце Літвы ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шаке́й (літ.: Šakiai, традыцыйная беларуская назва — Ша́кі) — горад у паўднёвай Літве за 65 на захад ад Каўнаса. Недалёка ад горада цячэ рака Шашупе. Насельніцтва налічвае каля 6,6 тыс. чалавек. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шакейскага раёна Марыямпальскага павета. Шакей адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Судовія.
Гісторыя
Упершыню Шакі ўзгадваюцца ў 1599 годзе. У 1719 годзе тут быў пабудаваны касцёл, а ў 1805 годзе — пратэстанцкая кірха. Магдэбургскае права Шакі атрымалі ў 1776 годзе. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Шакі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
Пасля 1919 года Шакей ўвайшоў у склад Літоўскай рэспублікі, а ў 1940 годзе ў склад СССР. Практычна ўвесь горад быў зруйнаваны пад час Другой сусветнай вайны.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шакей
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.