Шавялёўка
Характарыстыка
Даўжыня 21 км
Басейн 70 км²
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 53°05′08,30″ пн. ш. 26°28′56,20″ у. д.
Вусце Ведзьма
  Месцазнаходжанне на паўднёвы ўсход ад вёскі Пранчакі
  Каардынаты 53°06′21,20″ пн. ш. 26°17′32,10″ у. д.
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Ведзьма  Шчара  Нёман  Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раён Ляхавіцкі раён
physical
Шавялёўка
Шавялёўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Шавялё́ўка[1] — рака ў Беларусі, у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Ведзьма (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 21[1] (19[2]) км. Плошча вадазбору 70[1] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9[1] м/км. Пачынаецца меліярацыйнымі каналамі ў напрамку на ўсход ад вёскі Зарытава і аграгарадка Жарабковічы, упадае ў Ведзьму за 0,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Пранчакі. Рэчышча часткова каналізаванае. Каля вёсак Зарытава і Шавялі на рацэ ёсць сажалкі. Вадазбор у межах Баранавіцкай раўніны. Прымае сцёк з ручаёў і каналаў.

Зноскі

Літаратура

  • Шавялёўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз. — С. 364.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 30. — 60 с. 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-101. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.