Chronica Boemorum
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Чэшская хроніка
Старонка рукапісу «Чэшскай хронікі» са знакам Генрыха IV
(Будышынскі спіс XII стагоддзя).
Аўтар(ы) Казьма Пражскі
Дата напісання 1119—1125 гг.
Мова арыгінала Латынь
Жанр Гістарычная хроніка
Арыгінал Не захаваўся
Электронны тэкст твора

«Чэшская хроніка» (лац.: Chronica Boemorum) — першая хроніка на лацінскай мове, у якой была паслядоўна і адносна поўна выкладзена гісторыя Чэхіі. У яе ўвайшлі звесткі пра гістарычныя падзеі ў чэшскай зямлі з найстаражытнейшых часоў па першую чвэрць XII ст. Пры гэтым «Хроніка» не абмяжоўваецца чэшскай нацыянальнай гістарыяграфіяй, раскрываючы таксама пытанне ўзаемаадносін розных еўрапейскіх дзяржаў у Х—XII стагоддзях.

Аўтарам хронікі быў дэкан капітула сабора Святога Віта ў Празе Казьма Пражскі. З'яўляючыся каштоўнай гістарычнай крыніцай, асабліва ў частцы, якая тычыцца падзей, сучаснікам якіх быў Казьма, «Чэшская хроніка» шмат у чым задала кірунак наступнага развіцця чэшскага летапісання. Працу над хронікай летапісец вёў да сваёй смерці ў 1125 годзе. Нягледзячы на некаторыя недакладнасці і яркае праяўленне ўласнай пазіцыі аўтара, высокі для той эпохі навуковы ўзровень і важнасць апісаных у ёй падзей ставяць Казьму Пражскага ў лік адных з самых значных летапісцаў сярэдневяковай Еўропы.

«Чэшская хроніка» Казьмы Пражскага, нароўні з «Аповесцю мінулых гадоў» Нестара і «Хронікай і дзеяннямі князёў ці кіраўнікоў польскіх» Гала Ананіма, мае фундаментальнае значэнне для славянскай культуры і ўваходзіць у лік найважнейшых крыніц па гісторыі Чэхіі і суседніх дзяржаў.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.