Чэстэр Алан Артур | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Chester A. Arthur | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уільям Элман Уілер | ||||||
Пераемнік | Томас Эндрус Хендрыкс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэймс Эйбрам Гарфілд | ||||||
Пераемнік | Стывен Гровер Кліўленд | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 кастрычніка 1829[1][2][…] |
||||||
Смерць |
18 лістапада 1886[1][2][…] (57 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Chester Alan Arthur | ||||||
Бацька | William Arthur[d] | ||||||
Маці | Malvina Stone[d][3] | ||||||
Жонка | Элен Льюіс Херндан Артур[4] | ||||||
Дзеці | Chester Alan Arthur II[d], William Lewis Herndon Arthur[d][3] і Ellen Herndon Arthur[d][3] | ||||||
Веравызнанне | Епіскапальная царква | ||||||
Партыя |
|
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | афіцэр, адвакат, палітык, дзяржаўны дзеяч, выхавацель | ||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Армія Саюза[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чэстэр Алан Артур (англ.: Chester Alan Arthur; 5 кастрычніка 1829, Фэрфілд, штат Вермонт — 18 лістапада 1886, Нью-Ёрк) — 21-ы прэзідэнт ЗША, з 1881 па 1885, рэспубліканец.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і баптысцкага прапаведніка. Вучыўся ў «Union College» у Скенектэдзі, у штаце Нью-Ёрк. Артур з адзнакай скончыў каледж, стаў настаўнікам, а потым і дырэктарам школы, але пасля гэтага вырашыў стаць адвакатам. Прысвяціўшы сябе адвакатуры, пасяліўся ў 1851 годзе ў Нью-Ёрку, дзе неўзабаве пачаў граць палітычную ролю і ў 1856 садзейнічаў утварэнню рэспубліканскай партыі. Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—1865 ён у якасці першага генерал-інспектара, а пазней генерал-кватэрмайстара Нью-Ёрка працаваў над узбраеннем войскаў штата і дастаўкай узбраення на тэатр ваенных дзеянняў.
На пасадзе Прэзідэнта ЗША
Будучы віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў, заняў прэзідэнцкую пасаду 19 верасня 1881, пасля забойства Джэймса Гарфілда. Галоўнай справай яго адміністрацыі было прыняцце «Закона аб рэформе грамадзянскай службы Пэндлтана», каб ліквідаваць разгул карупцыі. Кіраваў рэарганізацыяй Ваенна-марскіх сіл ЗША, але быў падвергнуты крытыцы за змяншэнне прафіцыту федэральнага бюджэту, які назапашваўся з канца грамадзянскай вайны. На выбарах 1884 года кандыдатуру Артура не падтрымала Рэспубліканская партыя, у выніку чаго ён пайшоў у адстаўку з 4 сакавіка 1885.
Зноскі
- 1 2 Lundy D. R. Chester Alan Arthur // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Chester Alan Arthur // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
- Reeves Thomas C. Gentleman Boss: The Life of Chester A. Arthur. — New York: Alfred A. Knopf, 1975. — ISBN 978-0-394-46095-6.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэстэр Алан Артур