Чэсапікскі заліў | |
---|---|
англ. Chesapeake Bay | |
39°32′35″ пн. ш. 76°04′32″ з. д. | |
Вышэйстаячая акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Тып | [[эстуарый рэкі Саскуэхана|эстуарый рэкі Саскуэхана]] |
Плошча | 11 601 км² |
Найбольшая глыбіня | 14 м |
Плошча вадазбору | 166 534 км² |
Упадаюць | левыя: Чэстэр, Чоптэнк, Нантыкак, Пакомак правыя: Патапска, Патаксент, Патомак, Рапаханак, Ёрк, Джэймс |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чэсапікскі заліў (англ.: Chesapeake Bay [ˈtʃɛsəpiːk]; з алганкінскай мовы «магутная рака, багатая рыбай з цвёрдай луской») — эстуарый (найбуйнейшы ў ЗША) ракі Саскуэхана (упадае ў горадзе Havre de Grace акруга Харфард). Адзін з найбольш вядомых прыродных ландшафтаў Паўночнай Амерыкі. З’яўляецца дэ-факта часткай Атлантычнага акіяна, якая ўразаецца ў мацярык і размешчана паміж штатамі Вірджынія і Мэрыленд.
Назва ўтварылася ад слова Chesepiooc, якое азначае ў алганкінскіх мовах індзейцаў плямёнаў паўхатан і нантыкак «магутная рака, багатая рыбай з цвёрдай луской». Першым белым чалавекам, які разведаў Чэсапікскі заліў, быў капітан Джон Сміт, вядомы па легендзе пра Пакахонтас. Паводле падання, ён, уражаны прыгажосцю мясцовай прыроды, вырашыў заснаваць менавіта тут першае еўрапейскае паселішча.
На заходнім беразе заліва ў Ласбі, Калверт размешчана АЭС Калверт Кліфс.
Геаграфічныя даныя
Плошча Чэсапікскага заліва складае 12 тысяч км², а басейн рэк, якія ўпадаюць у яго, ахоплівае плошчу ў 166 тысяч км². Больш за 150 рэк і ручаяў упадаюць у заліў. Даўжыня — 322 км. Шырыня — 48 км. У геалагічным плане яна з’яўляецца былой далінай ракі Саскуэхана, якая была створана ракой больш за 15 тысяч гадоў назад, калі ўзровень мора быў на 100 м ніжэйшы за сённяшні. У найбольш вузкім месцы каля Анапаліса шырыня Чэсапікскага заліва складае ўсяго 6,5 км і тут пракладзены мост. У вусця транспартнае паведамленне паміж берагамі забяспечана мостам-тунэлем. Найбуйнейшы востраў Сміт (11,5 км²).
Кратар
У эпоху эацэна каля 35 мільёнаў гадоў назад каля ўваходу ў заліў упаў буйны метэарыт, пакінуўшы кратар з дыяметрам 85 км і глыбінёй 1,3 км. Цэнтр кратара, размешчаны пад вадой у 8 км на захад ад мыса Чарльза быў знойдзены толькі ў 1993 пры свідраванні на нафту. Кратар складаецца з брэкчыі, над якой на працягу часу сабраўмя пласт асадкавых парод ад 300 да 500 м. Брэкчыя з'яўляецца прычынай парушэння натуральнай сістэмы грунтавых вод, а таксама ўтрыманнясолі у грунтавых водах, якая больш чым у паўтары разы перавышае норму. Жыхарам прылеглых земляў высокая салёнасць вады вядомая ўжо з даўніх часоў. Грунтавыя воды з'яўляюцца большай часткай непрыдатнымі для ўжывання, аднак прычына была ўсталявана толькі пасля адкрыцця кратара.
Упадаюць
- Саскуэханна — утварае эстуарый
левыя:
- Чэстэр,
- Чоптэнк,
- Нантыкак,
- Пакомак
правыя:
- Патапска,
- Патаксент,
- Патомак,
- Рапаханак,
- Ёрк,
- Джэймс
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэсапікскі заліў