Чэрыкаўскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата скасавання 2 чэрвеня 1924
Насельніцтва
  • 150 277 чал. (1897)[1]
  • 214 000 чал. (1914)[2]
Плошча
  • 4 648 км² (1914)[2]
Чэрыкаўскі павет на карце

Чэрыкаўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17731924 гг. Цэнтр — г. Чэрыкаў.

Часы Расійскай імперыі

Утвораны 13 жніўня 1773 г. у складзе Рагачоўскай правінцыі. З 3 красавіка 1777 г. у Магілёўскай, з 3 студзеня 1797 г. — у Беларускай губернях. У 1796 г. частка Чэрыкаўскага павета на поўдні перададзена ў Рагачоўскі павет, на усходзе да Чэрыкаўскага павета далучаны амаль увесь скасаваны Клімавіцкі павет. З 10 сакавіка 1802 г. у Магілёўскай губерні з аднаўленнем межаў 1777 г. Меліся 4 мястэчкі: Краснаполле (Маластоўка), Крычаў, Маляцічы, Студзянец.

Плошча і насельніцтва

Плошча 4084 кв. вярсты. Насельніцтва каля 150,3 тыс. чалавек (1897 г.), з іх 135,3 тыс. праваслаўных, 1,7 тыс. католікаў, 13 тыс. іудзеяў.

Адміністрацыйны падзел (1861 г.)

З 1861 г. падзяляўся на 16 валасцей:

  • Беліцкую;
  • Брацькавіцкую;
  • Доўгавіцкую;
  • Доўжанскую;
  • Дубраўскую;
  • Камаровіцкую;
  • Краснапольскую;
  • Крычаўскую;
  • Лабанаўскую;
  • Маляціцкую;
  • Мхініцкую;
  • Наваельнінскую;
  • Палужскую;
  • Саматэвіцкую;
  • Старынскую;
  • Студзянецкую.

Ураднікі павета

Савецкі час

З 26 красавіка 1919 г. Чэрыкаўскі павет у складзе Гомельскай губерні РСФСР, 14 лютага 1923 г. да яго далучана Прапойская воласць скасаванага Быхаўскага павета. У жніўні 1919 г. у Маляціцкай воласці выбухнула антысавецкае паўстанне, у якім удзельнічалі каля 300 чал.[3]

У выніку ўзбуйнення (1923 г.) засталося 8 валасцей:

  • Брацькавіцкая;
  • Краснапольская;
  • Крычаўская;
  • Маляціцкая;
  • Наваельнінская;
  • Прапойская;
  • Саматэвіцкая;
  • Чэрыкаўская.

3 сакавіка 1924 г. Чэрыкаўскі павет перададзены БССР, 2 чэрвеня 1924 г. аб'яднаны з Клімавіцкім паветам пад назвай Калінінская акруга.

Зноскі

  1. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=23
  2. 1 2 Чериковский уезд // Энциклопедический словарь Гранат — 7 — Александр Наумович Гранат, 1929. — Т. 45.
  3. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 20. — Л. 130.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.