Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 27 лістапада 1991 |
Адкрыты | 1 верасня 1992 |
cherven.museum.by/be |
Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей — музей у г. Чэрвень. Працуе філіял Музей Станіслава Манюшкі. Размяшчаецца ў гістарычным доме Кудзіна, па адрасе плошча Свабоды, 8.
Гісторыя
Рашэнне аб адкрыцці музея прынята 27 лістапада 1991 г., першых наведвальнікаў музей прыняў 1 верасня 1992 г.
Экспазіцыя і фонды
На 1 студзеня 2012 г. музей налічваў 7740 прадметаў асноўнага фонду і 1131 навукова-дапаможнага. Экспазіцыя музея размешчана ў 3 залах: «Ігуменшчына старажытная», «Вялікая Айчынная вайна на Чэрвеньшчыне», «Культурныя набыткі Чэрвеньшчыны». У экспазіцыі комплекс матэрыялаў, прысвечаных знакамітым землякам: кампазітару Станіславу Манюшку, мастаку Хаіму Суціну. Працуе краязнаўчы клуб «Бонда».
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.