Прыгарад
Чэпіна
Чэпіна на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Чэпіна (трансліт.: Čepina) — прыгарад Віцебска. Цяпер у межах горада.
Гісторыя
У 1906 г. вёска ўваходзіла ў склад Мішкаўскай воласці. На пачатак 1941 года ў вёсцы было 8 двароў. У часы Вялікай Айчыннай вайны яна была пад нямецкай акупацыяй. З лета 1941 года ў чэпінскім лесаскладзе дзейнічала суполка падпольшчыкаў на чале з М. А. Купалавым[1].
З 1966 г. вёска ў складзе Чыгуначнага раёна г. Віцебск.
Інфраструктура
Сёння ў мікрараёне працуе ААТ «Заходне-Дзвінскі межрайаграсервіс», ААТ «Ціраспальская ПМК» Рэспубліканскага аб'яднання «Белаграсэрвіс», ТАА «Віцебскае прадпрыемства «Брыз».
Працуе чыгуначная станцыя на лініі Езярышча — Віцебск.
Насельніцтва
- XX стагоддзе: 1941 — 37 чал.
Зноскі
- ↑ Дарафеенка, Н. І. Віцебскае патрыятычнае падполле / Н. І. Дарафеенка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 319—320.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.