Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Politechnika Częstochowska | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Politechnika Częstochowska |
Міжнародная назва | Czestochowa University of Technology |
Заснаваны | 1949 |
Рэарганізаваны | 1955 |
Тып | політэхніка |
Рэктар | Норберт Счыгёл |
Рэктар | Norbert Sczygiol[d][1] |
Студэнты | 7 000 |
Размяшчэнне | Чэнстахова |
Юрыдычны адрас |
вул. Дамброўскага 69, 42-200 г. Чэнстахова, Польшча |
Сайт | pcz.pl |
![]() |
Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Częstochowska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Чэнстахове.
Агульная характарыстыка
Створаны ў 1949 годзе як інжынерная школа ў казармах былога 27-га пяхотнага палка.
1950-1955 гады — першы перыяд фарміравання ВНУ. За гэты час былі пабудаваныя памяшканні машынабудаўнічага факультэта, кацельня і чатыры інтэрнаты. Таксама быў праведзены капітальны рамонт часткі галоўнага будынка на вуліцы Дамброўскага.
У 1955 годзе вучэльня рэарганізавана ў Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт.
Сёння вучэльня вядзе навукова-даследчую і навучальную дзейнасць па 36 напрамках. Ва ўніверсітэце працуюць 1,2 тыс. супрацоўнікаў, у тым ліку 700 выкладчыкаў. Усе факультэты Чэнстахоўскага політэхнічнага ўніверсітэта маюць права на наданне доктарскіх ступеняў, і тры з іх таксама маюць права на хабілітацыю.
Згодна з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету за студзень 2019 года, які паказвае ўдзел акадэмічных устаноў у Інтэрнэце, універсітэт займае 10-е месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце — 1651-е сярод усіх тыпаў ВНУ.
У 2017 годзе па стацыянарных і нестацыянарных навучальных праграмах ва ўніверсітэце навучалася 6 693 студэнты. У 2018 годзе на 5 факультэтах налічваўся 321 аспірант.
Факультэты
- Будаўніцтва
- Электрычны
- Механічнай інжынерыі і інфарматыкі
- Інжынерыі вытворчасці і тэхналогіі матэрыялаў
- Інфраструктуры і навакольнага асяроддзя
- Упраўлення
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/4e6a4738-94c8-43ff-a800-3747632ca950 Праверана 17 верасня 2022.