Чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні (англ.: World Orienteering Championships) — штогадовыя спаборніцтвы, арганізаваныя Міжнароднай федэрацыяй спартыўнага арыентавання (ІОФ) для выяўлення наймацнейшых спартсменаў-арыенціроўшчыкаў.
Фармат
дысцыплана | назва на англ. | гады |
---|---|---|
індывідуальная | англ.: Individual | 1966-1989 |
класічная | англ.: Classic | 1991-2001 |
кароткая | англ.: Short | 1991-2001 |
доўгая | англ.: Long | з 2003 |
сярэдняя | англ.: Middle | з 2003 |
спрынт | англ.: Sprint | з 2001 |
эстафета | англ.: Relay | з 1966 |
змяшаная эстафета | англ.: Sprint Relay | з 2014 |
Першапачаткова чэмпіянаты свету праводзіліся адзін раз кожныя два гады. З 2003 года яны праводзяцца штогод.
Праграма чэмпіянатаў свету змянялася на працягу сваёй гісторыі. Так у 1966 годзе яна складалася толькі з індывідуальнай гонкі і эстафеты, і ўвесь чэмпіянат свету ўкладваўся ў два дні — з 1 па 2 кастрычніка 1966 года. Пачынаючы з чэмпіянату свету 1991 года ў Чэхаславакіі, праграма пашырылася і ўключала ў сябе кароткую дыстанцыю (час пераможцы 25 хвілін), класічную дыстанцыю і эстафету. У 2001 годзе ў праграму чэмпіянатаў свету былі ўведзены спаборніцтвы на спрынтарскай дыстанцыі. Апошняя рэарганізацыя праграмы чэмпіянатаў свету была праведзена ў 2014 годзе, калі з'явілася змяшаная эстафета. І ў цяперашні час чэмпіянаты свету праводзяцца па наступнай праграме:
- спрынт
- сярэдняя дыстанцыя
- доўгая дыстанцыя
- эстафета
- змяшаная эстафета
Медальны залік
Пераможцамі чэмпіянатаў свету па спартыўным арыентаванні ў бегавых дысцыплінах станавіліся спартсмены Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Венгрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Расіі, Украіны, Даніі, Францыі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Аднак па агульнай колькасці заваяваных медалёў дамінаванне «вялікай чацвёркі» — Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швейцарыі — бясспрэчна.
Самай тытулаванай спартсменкай на дадзены момант з'яўляецца швейцарка Сімона Ніглі. Яна з'яўляецца дваццаціразовай чэмпіёнкай свету. Прычым, два разы ў 2003 і ў 2005 гадах яна выйграла ўсе чатыры дыстанцыі чэмпіянатаў свету[1].
У 2016 годзе першы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла спартсменка Анастасія Дзянісава.
Месца | Краіна | Золата | Серабро | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Швецыя | 49 | 52 | 52 | 153 |
2 | Нарвегія | 43 | 45 | 42 | 130 |
3 | Швейцарыя | 42 | 29 | 31 | 102 |
4 | Фінляндыя | 24 | 41 | 29 | 94 |
5 | Францыя | 13 | 5 | 8 | 26 |
6 | Расія | 10 | 9 | 10 | 29 |
7 | Данія | 10 | 7 | 5 | 22 |
8 | Чэхія | 5 | 7 | 8 | 20 |
9 | Вялікабрытанія | 3 | 4 | 4 | 11 |
10 | Венгрыя | 3 | 1 | 2 | 6 |
11 | Украіна | 1 | 2 | 3 | 6 |
12 | Аўстрыя | 1 | 1 | 0 | 2 |
13 | Латвія | 1 | 0 | 2 | 3 |
14 | Аўстралія | 1 | 0 | 0 | 1 |
15 | Чэхаславакія | 0 | 2 | 5 | 7 |
16 | СССР | 0 | 0 | 2 | 2 |
17 | Германія | 0 | 0 | 1 | 1 |
17 | Італія | 0 | 0 | 1 | 1 |
17 | Беларусь | 0 | 0 | 1 | 1 |
Зноскі
- ↑ Медалі чэмпіянатаў свету па арыентаванні (1966—2014) Архівавана 17 сакавіка 2015. (англ.)