Чэзарэ да Сеста | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1477[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 1523[3] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Уплыў | Леанарда да Вінчы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чэзарэ да Сеста (італ.: Cesare da Sesto; 1477, Сеста-Календэ — 1523, Мілан) — італьянскі мастак, вучань Леанарда да Вінчы.
Вялікі ўплыў на яго творчасць — як і на Бернардзіна Луіні, і Марка д'Аджона — аказаў Леанарда, што выразна праглядаецца ў Мадонне з дзіцем. Пазней, у Паўднёвай Італіі, ён стварыў складаны і вычварны стыль, у якім злучыліся класіцызм і найбольш характэрныя элементы ранняга маньерызму.
Як і Леанарда, Чэзарэ не меў прозвішча ў сучасным сэнсе; «да Сеста» — мянушка па горадзе Сеста-Календэ ў цяперашняй правінцыі Варэзэ, з якога ён быў родам.
Магчыма, што ён быў вучнем або чаляднікам у Бальдасарэ Перуцы ў Рыме ў 1505 годзе. Яго аўтарству адносяць тымпаны ў Сант-Анофрыа-аль-Джанікола і некаторыя роспісы ў ваколіцах Рыма.
Імя Чезаре да Сеста ўпершыню сустракаецца ў 1508 годзе, калі ён зрабіў роспісы ў Ватыканскім палацы (не захаваліся) па замове папы Юлія II. У 1513 годзе ён працаваў на Сіцыліі, у 1515 годзе — у Неапалі. У 1515 годзе ён завяршыў манументальны поліптых для манастыра Найсвяцейшай Тройцы ў Кава-дэ’-Тырэні.
У 1516 у ён вярнуўся ў Мілан, дзе стварыў знакамітую карціну «Саламея» (італ.: Salomè), набытую імператарам Рудольфам II (зараз яна знаходзіцца ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене).
У 1517 годзе ў Месіна Чэзарэ стварыў адну з найбольш знакамітых сваіх прац — «Пакланенне вешчуноў», — пасля чаго ў 1520 годзе зноў вярнуўся ў Мілан, дзе стварыў іншы свой шэдэўр — так званы «поліптых Святога Роха» (для сабора Св. Роха, зараз у Кастэла Сфарцэска).
Зноскі
- ↑ Art UK — 2003. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Cesare da Sesto
- ↑ RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.