Чыфтэн
Класіфікацыя асноўны баявы танк
Краіна  Вялікабрытанія
Гісторыя
Вытворца Leyland Motors[d]
Гады вытворчасці 19651983
Гады эксплуатацыі 19661995
Колькасць выпушчаных, шт. 2265
Войны Ірана-іракская вайна, Вайна ў Персідскім заліве
Асноўныя аператары Вялікабрытанія Іран Іарданія Ірак Кувейт Аман
Габарыты
Даўжыня, мм
Даўжыня з гарматай наперад, мм 10 800
Шырыня, мм 3500
Вышыня, мм 2640
Дарожны прасвет, мм 510
Браніраванне
Тып брані сталёвая адліваная і катаная
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 120-мм L11A5
Тып гарматы наразная
Боекамплект гарматы 65
Кулямёты 1 × 12,7-мм L21A1,
1 × 7,62-мм L8A1,
1 × 7,62-мм L37A1
Рухомасць
Тып рухавіка Leyland L60[d]
Хуткасць па шашы, км/г 48
Тып падвескі шасцікатковая, спружыная — балансірная тыпу Хорстмана[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Чыфтэн» (англ.: Chieftain — «правадыр») — асноўны баявы танк вытворчасці Вялікабрытаніі, які складаўся на ўзбраенні арміі Злучанага Каралеўства ў 60-х і 70-х гадах XX стагоддзя.

Гісторыя

Танкі «Чыфтэн» з’явіліся лагічным працягам лініі танкаў «Цэнтурыён», добра зарэкамендавалі сябе ў розных ваенных канфліктах. Другая сусветная вайна прывяла да сур’ёзных зменаў у брытанскай ваеннай дактрыне. У прыватнасці, пасля сутыкненняў з добра абароненымі нямецкімі танкамі англічане зразумелі, што нельга грэбаваць агнявой моцай і браніраваннем ва ўгоду манеўранасці. Яшчэ раз гэта было пацверджана падчас Карэйскай вайны, дзе добра ўзброеныя і браняваныя брытанскія танкі з поспехам ужываліся ў многіх аперацыях.

Кампанія «Лейланд», уцягнутая ў вытворчасць танка «Цэнтурыён», улічыла гэтыя высновы пры распрацоўцы прататыпаў дызайну новага танка, якія былі затым адпраўленыя ў Ваеннае міністэрства Вялікабрытаніі. У 1959 годзе быў выпушчаны першы прататып, з 1960 праводзіліся выпрабаванні машын, а ў 1966 годзе пачаўся іх серыйны выпуск. Танк «Чыфтен» быў распрацаваны так, каб быць настолькі абароненай машынай, наколькі гэта толькі магчыма. Агнявая моца таксама была пастаўлена на чале кута: на танку была ўсталяваная магутная наразная 120-мм гармата; гармат з вялікім калібрам на танках іншых заходніх краін у той час не было. На першых перадсерыйны машынах выявілася недастатковая хуткасць і манеўранасць, што з’яўлялася вынікам магутнага браніравання ў спалучэнні з абмежаванымі магчымасцямі шматпаліўнага рухавіка L60, што было самым істотным недахопам новай машыны. Змены, унесеныя ў канструкцыю рухавіка, дазволілі давесці магутнасць у пачатку да 650 л.з., што прывяло да павелічэння хуткасці і манеўранасці да патрабаванага ўзроўню і першыя серыйныя танкі сталі паступаць у войскі пад індэксам Mk.2, пазней ў 1971 і 1976 гадах рухавікі зноў замяняліся на яшчэ больш магутныя — 750 л.з. і 810 л.з. адпаведна. Гэтак жа на часткі танкаў з пачатку 1980-х усталёўваўся дызельны рухавік «Ролс-Ройс Кондар» магутнасцю 1200 л.з. Акрамя ўстаноўкі новых рухавікоў танк пастаянна мадэрнізаваўся з заменай на найноўшыя ўзоры сістэм кіравання вядзення агнём, назірання, радыёсувязі і г. д.[2].

Апісанне

Канструкцыя

Кампаноўка класічная, аддзяленне кіравання ў пярэдняй частцы танка, баявое — у сярэдняй, маторна-трансмісійнае — у кармавой. Корпус танка зварны, сабраны з літых і катаных дэталяў, пры гэтым браня складае 53 % масы танка. Лісты размешчаны пад вуглом, профіль танка максімальна паменшаны[3].

Узбраенне

Танк аснашчаны 120-мм наразной гарматай L11A5 з ручным раздзельным (картузным) зараджаннем. Боекамплект да гарматы складецца з 53 стрэлаў, з якіх 19 з’яўляюцца бранябойнымі падкалібернымі снарадамі (БПС). Дапаможнае ўзбраенне — 7,62-мм кулямёт L8A1 (MG) і 12,7-мм прыстрэлачны кулямёт L12A1 «Браўнінг», спараныя з гарматай, а таксама 7,62-мм камандзірскі зенітны кулямёт GPMG[4].

Хадавая частка

Хадавая частка ўключае (у дачыненні да аднаго борта) шэсць апорных каткоў і мае задняе размяшчэнне кіроўных колаў. Апорныя каткі двускатыя, з гумовымі шынамі і здымнымі сталёвымі дыскамі. Вядучыя колы забяспечаныя сталёвымі здымнымі зубчастымі вянкамі (па 12 зуб’яў на вянку). Гусеніцы — з адкрытымі шарнірамі паслядоўнага тыпу і здымнымі асфальтаходнымі падушкамі (па адной на трак). Механізм нацяжэння гусеніц — крывашыпна-чарвячнага тыпу. Хадавая частка для абароны ад лёгкіх кумулятыўных супрацьтанкавых сродкаў прычынена сталёвымі экранамі таўшчынёй 10-15 мм[5].

Браня

Корпус зварны, з адліваных і катаных дэталяў. На браню прыпадае прыкладна 53 % масы танка. Верхняя лабавая дэталь корпуса мае таўшчыню 120 мм, барты — 50 мм, кармавой ліст — 25,4 мм, дно — 16 мм. Вежа адліваная, таўшчыня яе лэбавай частцы — 195 мм, дахі — 45 мм[2]. Бранявыя лісты ўстаноўлены з рацыянальнымі кутамі нахілу, што яшчэ больш павысіла абароненасць танка. Лабавая дэталь корпуса мае нахіл 72 ° да вертыкалі, бартавыя лісты ўсталяваныя пад кутамі 10 °, кут нахілу лэбавай частцы вежы — 60 °.

Сучасныя эксплуатанты

Баявое прымяненне

Некаторыя цікавінкі

  • Першы танк, на якім прысутнічае поўлежачая крэсла кіроўцы — канструкцыя, якая дазваляе значна знізіць вышыню танка[2].

Зноскі

  1. https://archive.org/details/tanks0000adam_w9w6/page/27/mode/1up
  2. 1 2 3 4 М. Никольский. Основные боевые танки «Чифтен» и «Виккерс». Бронеколлекция : прил. к журн. «Моделист-конструктор». — 2006. — № 1 (64))
  3. Основной танк Chieftain (Великобритания)
  4. Чифтен — КОМПЛЕКС ВООРУЖЕНИЯ
  5. Основной боевой танк «Чифтен» Архівавана 21 сакавіка 2019.
  6. Military Balance 2007, старонка 230
  7. Military Balance 2007, старонка>224
  8. The Iran-Iraq War. Pierre Razoux, Harvard University Press, 2015. P.354
  9. Iraq parades captured Iranian tanks. Chicago Tribune. Nov.10, 1980 Архівавана 30 снежня 2016.
  10. http://www.benning.army.mil/armor/armormagazine/content/Issues/1995/ArmorSeptemberOctober1995web.pdf Архівавана 3 лістапада 2013.
  11. Arms and oil: U.S. military strategy and the Persian Gulf By Thomas L. McNaugher p 141
  12. Chieftain Main Battle Tank 1965—2003. Simon Dunstan, Bloomsbury Publishing, 2012. P.46
  13. Armies of the Gulf War (1993). Gordon L. Rottman. стр.30,48

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.