«Чырвоны сцяг» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | жнівень 1920 |
Спыненне публікацый | 1936 |
Палітычная прыналежнасць | Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі |
Мова | руская і беларуская |
Галоўны офіс |
«Чырвоны сцяг» — нелегальная газета; орган ЦК КПЗБ. Выдавалася ў 1920—1936 напачатку ў Вільні, потым у Менску. Са жніўня 1920 года выходзіла легальна на рускай мове пад назвай «Красное знамя» як орган Віленскага камітэта КП Літвы і Беларусі, з № 24 (1921) нелегальна — орган Віленскага акруговага камітэта КП Літвы, з канца 1922 — орган Літоўска-Беларускага абласнога камітэта КПРП, з лістапада 1924 — орган ЦК КПЗБ на беларускай мове. Перыядычнасць 6—9 разоў на год.
Крытыкавала падатковую палітыку польскага ўрада. Заклікала рабочых да барацьбы за іх штодзённыя патрэбы, даказвала, што толькі шляхам рэвалюцыі і ўсталявання ўлады рабочых і сялян можна палепшыць сваё становішча. Прыхільна ставілася да ідэі стварэння адзінага антыфашысцкага народнага фронту. Выступала ў абарону палітзняволеных. Змагалася за школу на беларускай мове. Друкавала матэрыялы, прысвечаныя рэвалюцыйным датам. Выйшла больш за 120 нумароў.
Літаратура
- П. І. Зялінскі. «Чырвоны сцяг» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).