Славутасць
Чырвоная крэпасць у Дэлі
хіндзі: लाल क़िला
28°39′21″ пн. ш. 77°14′25″ у. д.
Краіна
Месцазнаходжанне
Вышыня 33 м
Матэрыял пясчанік
Сайт delhitourism.gov.in/… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Чырвоная крэпасць*
Red Fort Complex**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып культурны
Крытэрыі I, III, VI
Спасылка 231
Рэгіён*** Азія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2007  (31 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Чырвоная крэпасць, або Лал-Кі́ла (хіндзі: लाल किला) — фартыфікацыйнае збудаванне XVII — XIX стагоддзяў, помнік сусветнай спадчыны ў старой частцы Дэлі. Займае плошчу 49 га.

Гісторыя

Будаўніцтва Чырвонай крэпасці было распачата магольскім імператарам Шах-Джаханам у 1638 г. у сувязі з пераносам сталіцы з Агры ў Дэлі. Да 1857 г. яна выконвала функцыю рэзідэнцыі Вялікіх Маголаў. Пасля была перададзена адміністрацыі Брытанскай Індыі. Да 1905 г. брытанцы зруйнавалі дзве трэці ўнутраных пабудоў, узвялі ваенныя казармы, адрамантавалі муры.

У 1947 г. у Чырвонай крэпасці была абвешчана незалежнасць Індыі.

Славутыя мясціны

Славутыя мясціны Чырвонай крэпасці: 1. Наўбат-Хана; 2. Ваенны музей; 3. Дыван-і-Ам; 4. Археалагічны музей; 5. Ранг-Махал; 6. Хас-Махал; 7. Дыван-і-Хас; 8. Жамчужная мячэць; 9. Хамамы; 10. Шах-і-Бурдж.

Частку Чырвонай крэпасці займае ваенны гарнізон, аднак яна адчынена для наведвальнікаў. Захаваліся муры і вежы крэпасці, знутры — ваенныя баракі брытанскіх войск, сажалкі для захавання пітной вады, аднак найбольшую каштоўнасць уяўляюць наступныя канструкцыі:

Лахорская і Дэлійская брамы, якія з'яўляюцца месцамі ўваходу ў крэпасць на заходнім і паўднёвым напрамках. У нашы дні Лахорская брама — галоўны ўваход для наведвальнікаў.
Чата-Чоўк — доўгая аркада ў заходнім баку, якая традыцыйна з'яўляецца вуліцай гандляроў.
Наўбат-Хана́ , або «дом барабаншчыкаў», у якім у магольскую эпоху жылі прыдворныя музыканты.
Ваенны музей у будынку старой брытанскай казармы.
Дыван-і-Ам — будынак для публічных аўдыенцый імператараў.
Археалагічны музей у часткова перабудаваным гарэмным палацы Мумтаз-Махал.
Ранг-Махал, або «палац кветак» — дзённая рэзідэнцыя імператараў.
Хас-Махал — палац для адпачынку імператараў.
Дыван-і-Хас  — будынак для прыватных аўдыенцый. У мінулым у ім знаходзіўся Паўлінавы трон, змайстраваны з слановай косці і золата, упрыгожаны каштоўнымі каменямі.
Жамчужная мячэць.
Імператарскія лазні
Шах-і-Бурдж — будынак для бібліятэкі, школы і абсерваторыі.

На поўнач ад Чырвонай крэпасці знаходзіцца Салімгарх — самастойнае фартыфікацыйнае збудаванне 1546 г. У мінулым яно знаходзілася на востраве пасярод ракі Джамна і выкарыстоўвалася Вялікімі Маголамі ў якасці месца зняволення. У наш час лічыцца часткай комплекса Чырвонай крэпасці. Да яго таксама далучана Сунехры-Масджыд, трохкупальная мячэць XVIII ст. каля Дэлійскай брамы.

Ахова

У 2007 г. Лал-Кіла трапіла ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 231
рус.англ.фр.
  1. https://whc.unesco.org/en/list/231 Праверана 5 ліпеня 2018.
  2. https://www.britannica.com/topic/Red-Fort Праверана 5 ліпеня 2018.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.