Чырвоная зорка (★) — геральдычны знак, які быў сімвалам Чырвонай арміі[1], прысутнічаў на сцягу і гербе СССР, сцягах і гербах некаторых краін Варшаўскага дагавора, сімволіцы левых арганізацый і рухаў. Ён з’яўляецца адным з элементаў Сцяга Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, эмблем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[2], Узброеных сіл Рэспублікі Казахстан і НВАК, прысутнічае ў якасці элемента на афіцыйных сімвалах некаторых іншых дзяржаў і іх адміністрацыйных адзінак. Ён таксама намаляваны на эмблемах шэрагу спартыўных клубаў, такіх як ЦСКА, і некаторых кампаній, такіх як Heineken (з XIX стагоддзя).
Выкарыстанне сімвала ў Расійскай імперыі
Чырвоная зорка звычайна называлася «марсавай зоркай» па імі старажытнарымскага бога вайны Марса. «Марсава» пяціканцовая зорка (але не чырвонага колеру) выкарыстоўвалася ў Рускай арміі. Мікалай I сваім указам ад 1 студзеня 1827 года ўвёў зоркі на эпалетах афіцэраў і генералаў, 29 красавіка 1854 года зоркі былі дададзены на пагоны[3]. У 1904 і 1905 гадах фатограф К. Була, аўтар выдання «Ніва», публікаваў здымкі расійскіх воінскіх цягнікоў, на якіх намалявана пяціканцовая зорка (светлага колеру) з дзяржаўным двухгаловым арлом у цэнтры[4].
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі знакі адрознення ваеннаслужачых Рускай імператарскай арміі былі зменены, пагоны адменены. 21 красавіка 1917 года, загадам па флоце і марскім ведамстве № 150 ваеннага і марскога міністра Часовага ўрада А. І. Гучкова, пагоны заменены нарукаўнымі знакамі адрознення і ўведзена новая кукарда. На ёй пяціканцовая зорка была размешчана па-над разеткай з якарам[3].
Выкарыстанне сімвала ў Савецкай Расіі і СССР
У Савецкай Расіі пад ёй разумелася адзінства сусветнага пралетарыяту ўсіх пяці кантынентаў Зямлі[5]: пяць канцоў зоркі — пяць мацерыкоў планеты. Чырвоны колер — колер пралетарскай рэвалюцыі, ён павінен быў аб’яднаць усе пяць кантынентаў адзінай мэтай і адзіным пачаткам. Вялікая савецкая энцыклапедыя давала такую трактоўку гэтаму сімвалу: «…чырвоная пяціканцовая зорка… — сімвал канчатковай перамогі ідэй камунізму на пяці кантынентах Зямнога шара…». Такім чынам чырвоная зорка — знак Камінтэрна. У аснове сімвала ляжалі ідэі сусветнай рэвалюцыі, сусветнай савецкай рэспублікі і сусветнай дыктатуры пралетарыята.
У савецкай традыцыі Марс сімвалізаваў абарону мірнай працы. Чырвоная зорка размешчана па-над планетай Зямля на гербе СССР. Чырвоная зорка сімвалізавала вызваленне працоўных ад голаду, вайны, галечы і рабства. Маюцца шматлікія звесткі, што першапачаткова чырвоная зорка была павернута двума прамянямі ўгару, а адным уніз, як у свой час размяшчалася старажытнагрэчаская пентаграма. У прыватнасці, накіраваны ўніз адзіны прамень мае зорка на першай савецкай узнагародзе — Ордэне Чырвонага сцяга. Аднак такое размяшчэнне выклікала ў неадукаваных людзей асацыяцыю з рогамі д’ябла, у сімвала з’явілася мянушка «знак антыхрыста». Падобнае ўспрыманне падмацоўвалася жорсткімі ганеннямі на праваслаўную царкву ў першыя гады савецкай улады. Зрэшты, не выключана, што сатанінская інтэрпрэтацыя чырвонай зоркі была прапанавана антысавецкімі сіламі ў рамках ідэалагічнай барацьбы. Ваенны аддзел УЦВК вымушана выдаў масавым тыражом улётку «Глядзі, таварыш, вось Чырвоная Зорка», дзе выкарыстоўвалася выява зоркі з адным прамянём угару і ў форме прытчы тлумачылася яго значэнне. З гэтага моманту арыентацыя сімвала не змянялася[3].
У Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі
Прыход да ўлады бальшавікоў паклаў канец існаванню рускай імператарскай арміі і яе атрыбутаў. Пры стварэнні новай арміі — Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі — патрабавалася вырашыць пытанне і пра знакі адрознення для ваеннаслужачых. Чырвоная зорка як сімвал Чырвонай арміі была прапанавана Ваеннай калегіяй па арганізацыі Чырвонай арміі, стваральнікам эмблемы быў камандуючы Петраградскай ваеннай акругай Канстанцін Ерамееў[6]. Іншыя даследчыкі, спасылаючыся на ўспаміны публіцыста Е. М. Яраслаўскага, сцвярджалі, што аўтарам быў адзін з камісараў Маскоўскай ваеннай акругі М. А. Палянскі, які і прапанаваў чырвоную пяціканцовую зорку з выявай плуга, молата і кнігі. Малюнак атрымаўся некалькі перагружаным і дрэнна чытаўся. Пасля абмеркавання на грамадскай калегіі акругі ў сімвале былі пакінуты толькі молат і плуг[3].
Упершыню пра «чырвоную зорку» згадваецца ў газеце «Известия Всероссийского Центрального Исполнительного Комитета Советов крестьянских, рабочих, солдатских и казачьих депутатов» 19 красавіка 1918 года. Невялікая нататка ў раздзеле «Хроніка» апавядала, што Камісарыятам па ваенных справах зацверджаны чарцёж нагруднага знака для воінаў Чырвонай арміі ў выглядзе чырвонай зоркі з залацістай выявай плуга і молата ў цэнтры. Зорка ўвасобіла ў сабе найстаражытны сімвал абароны. Плуг і молат чыталіся як саюз рабочых і сялян. Чырвоны колер увасабляў рэвалюцыю. Пры афіцыйным зацвярджэнні яе загадам Наркамваена Рэспублікі Л. Д. Троцкім № 321 ад 7 мая 1918 года яна атрымала назву «„марсава зорка“ з плугам і молатам», было абвешчана, што гэты знак пазванае на «прыналежнасць асоб, якія знаходзяцца на службе ў войсках Чырвонай Арміі»[3].
Першапачаткова «Значок чырвонаармейца» насіўся на грудзі, але 15 лістапада 1918 года загадам РВС РСФСР № 773 зорка стала насіцца на галаўных уборах (на месцы размяшчэння раней кукард), нашэнне якой распаўсюдзілася на ваенных маракоў. У загадзе адзначалася: «З гэтага часу рэвалюцыйны знак — Чырвоная зорка з’яўляецца выразам адзінства Чырвонага Флоту і Чырвонай Арміі»[3].
Гістарычныя сцягі, гербы, эмблемы
- Кавалерыст у будзёнаўцы з чырвонай зоркай на плакаце «Уступайце ў чырвоную конніцу!» (1920 год).
- Эмблема Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (1918 год).
- Сімвал УС СССР.
- Пяціканцовая зорка — эмблема Узброеных Сіл СССР.
- Гюйс Ваенна-марскога флоту СССР (1932—1964).
- Сцяг Сухапутных войскаў СССР (неафіцыйны).
- Сцяг СССР (1924–1991).
- Герб СССР (1958–1991).
- Сцяг Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія (1945–1992).
- Герб Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія (1946–1992).
- Сцяг Народнай Сацыялістычнай Рэспублікі Албанія (1946–1992).
- Сцяг Народнай Рэспублікі Бенін (1975–1990).
- Герб Сацыялістычнай рэспублікі Румынія (1966–1989).
- Эмблема Фракцыі Чырвонай Арміі.
Сучасныя сцягі і гербы
- Сцяг Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (2003 – цяперашні час)
- Адваротны бок, Сцяг Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі з 2003 года.
- Герб Рэспублікі Беларусь (1995 – цяперашні час)
- Сцяг Каліфорніі, зацверджаны ў 1911 годзе
- Сцяг Бірмінгема, Алабама
- Сцяг Ганконга (1990 – цяперашні час)
- Сцяг Джыбуці (1977 – цяперашні час)
- Сцяг Зімбабвэ (1980 – цяперашні час)
- Герб Зімбабвэ (1981 – цяперашні час)
- Герб Мазамбіка (1990 – цяперашні час)
- Сцяг Новай Зеландыі (1902 – цяперашні час)
- Ваенна-марскі сцяг Новай Зеландыі (1902 – цяперашні час)
- Герб Новай Зеландыі (1956 – цяперашні час)
- Сцяг Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (1991 – цяперашні час)
- Герб Свабоднага горада Трыест
- Герб Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (1991 – цяперашні час)
- Сцяг Алжыра (1962 – цяперашні час)
- Сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі (1976–цяперашні час)
- Сцяг Туніса (1999 – цяперашні час)
- Герб Туніса (1999 – цяперашні час)
- Сцяг Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра
- Нацыянальная эмблема Турцыі (неафіцыйная)
- Параходства ЗША
Red Star Line - Сцяг Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (1948 – цяперашні час)
- Герб Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (1948 – цяперашні час)
- Сцяг Намесніка Камандуючага ВМФ ЗША
- Сцяг Панамы (з 1903 года)
- Герб Луганскай Народнай Рэспублікі (2014 – цяперашні час)
Лагатыпы брэндаў, кампаній і фірмаў
- Лагатып амерыканскай сеткі ўнівермагаў Macy's
- Лагатып авіякампаніі Jetstar , Аўстралія
- Рэклама піва «Heineken»
Чырвоная зорка на замежных узнагародах
- Узнагарода «Жаночага патрыятычнага грамадства», Японія
Гл. таксама
|
|
Заўвагі
- ↑ Чырвоная Зорка — сімвал Чырвонай Арміі
- ↑ Дзецям пра армію › Пляц › Геральдычныя сімвалы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Архівавана 13 лістапада 2016.
- 1 2 3 4 5 6 Борисов В. А. Нагрудные знаки советских вооруженных сил. 1918-1991. — СПб.: Фарн, 1994.
- ↑ русско-японская война 1904—1905 годов | война на суше оригинальные фотографии(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 11 лютага 2016.
- ↑ Александр Дерябин. Гражданская война в России 1917—1922. Красная Армия Архівавана 18 мая 2008.
- ↑ Похлебкин В. В. Словарь международной символики и эмблематики. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2006
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чырвоная зорка