Вёска
Чырвоная Слабада
± | ||||||||||||
Чырво́ная Слабада́, да 1920-х Архірэ́йская Слабада́ — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Месцілася на зямлі Мінскай епархіі, адсюль назва Архірэйская Слабада. На поўначы месціўся фальварак Архірэйская Пустынь і Архірэйскае Урочышча. У 1889 годзе 12 двароў. У 1897 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, 22 двары, 135 жыхароў. У 1917 годзе 44 двары, 282 жыхары[1].
З усталяваннем савецкай улады атрымала назву Чырвоная Слабада. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Заводскі раён.
Вясковая забудова захавалася, вуліца Чырвоная Слабада. Назву Чырвоная Слабада носіць парк, які месціцца цераз вуліцу Свіслацкую.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Памяць 1998, с. 559.
- ↑ Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 206.
Літаратура
- Архірэйская Слабада // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Красная Слобода // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.