Чынгіз Айтматаў
Чыңгыз Айтматов
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 снежня 1928(1928-12-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 2008(2008-06-10)[4][1][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Torekul Aitmatov[d]
Дзеці Аскар Чынгізавіч Айтматаў[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці палітык, дыпламат, журналіст, перакладчык, раманіст, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, пісьменнік, празаік
Гады творчасці 19522006
Жанр раман, аповесць, сцэнарыст
Мова твораў руская, кыргызская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэміяДзяржаўная прэмія СССР — 1968Дзяржаўная прэмія СССР — 1977Дзяржаўная прэмія СССР — 1983
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Кавалер ордэна «Манас» 1 ступені
Ордэн ДружбыОрдэн «Дустлік»
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Кастрычніцкай РэвалюцыіОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Дружбы народаўМедаль Крупскай
Ордэн Усмешкі
Ордэн Усмешкі
Афіцэр ордэна Заслуг
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў (кірг.: Чыңгыз Төрөкулович Айтматов; 12 снежня 1928, сяло Шэкер, Кіргізская АССР, РСФСР, СССР — 10 чэрвеня 2008, Нюрнберг, Баварыя, Германія) — кіргізскі празаік , які пісаў на кіргізскай і рускай мовах. Народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1968). Акадэмік АН Кіргізскай ССР (1974). Герой Сацыялістычнай Працы (1978).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Кіргізскі сельскагаспадарчы інстытут у 1953 годзе. Член КПСС з 1959 года. У 1965-86 гадах старшыня праўлення кінематаграфістаў Кыргызстана, з 1986 — Саюза пісьменнікаў Кыргызстана; адначасова з 1988 галоўны рэдактар часопіса «Иностранная литература». 3 1990 на дыпламатычнай службе.

Творчасць

Вострыя этычныя і сацыяльныя праблемы сучаснасці, прасторавыя карціны дыялектычнай узаемасувязі свету і чалавека ўздымае ў аповесцях «Твар у твар» (1957), «Джаміля» (1958), «Таполька мая ў чырвонай касынцы», «Вярблюджае вока», «Першы настаўнік» (усе 1961), «Матчына поле» (1963), «Бывай, Гюльсары» (1966), «Белы параход» (1970), «Рабы сабака, які бяжыць уздоўж мора» (1977); у раманах «I вякуе дзень даўжэй за век» (асобнае выданне пад назвай «Буранны паўстанак», 1980), «Плаха» (1986), «Божая маці ў снягах» (1988). У творах спалучае псіхалагічны аналіз з традыцыямі фальклору, міфічнай вобразнасцю, імкнецца да жанру прытчы.

Амаль усе яго творы экранізаваны. На беларускую мову творы Ч. Айтматава перакладалі І. Сакалоўскі, С. Міхальчук, М. Стральцоў.

Памяць

29 мая 2018 г. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прысвоіў парку ў межах вуліцы Пляханава, вуліцы Ванеева, вуліцы Яна Райніса імя Чынгіза Айтматава[6].

Прэміі і ўзнагарды

  • Ленінская прэмія (1963).
  • Дзяржаўныя прэміі СССР (1968, 1977, 1983).
  • Літаратурная прэмія «Этрурыя» (Італія, 1980).
  • Міжнародная прэмія імя Дж. Нэру (1985).

Выбраная бібліяграфія

  • Собрание сочинений. Т. 1—3. М., 1982—84.

Беларускія пераклады

  • Джаміля. Мн., 1962.
  • Бывай, Гюльсары! Мн., 1971.
  • Першы настаўнік. Мн., 1974.
  • Буранны паўстанак: I вякуе дзень даўжэй за век. Мн., 1987.

Зноскі

  1. 1 2 Chingiz Aytmatov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Чингиз Айтматов // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 30. — ISBN 978-2-221-06888-5
  4. http://rt.com/news/famous-writer-aitmatov-dies-aged-79/
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. У Менску назвалі вуліцы ў гонар міністра ўраду БНР, дывэрсанта НКВД і расстралянага паэта

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.