Дэпартамент Чынандэга | |||||
---|---|---|---|---|---|
ісп.: Chinandega | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Чынандэга | ||||
Насельніцтва (2012) |
423 062 (4-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 87,73 чал./км² (7-е месца) | ||||
Плошча | 4 822,42 км² | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC-6 | ||||
Код ISO 3166-2 | NI-CI | ||||
![]() |
Чынандэга (ісп.: Chinandega) — дэпартамент у Нікарагуа.
Дэпартамент Чынандэга знаходзіцца на крайнім паўночным захадзе Нікарагуа. На захадзе ён абмываецца водамі Ціхага акіяна, на яго поўначы праходзіць дзяржаўная мяжа Нікарагуа з Гандурасам. Плошча дэпартамента складае 4.926 км². Колькасць насельніцтва — 450.000 чалавек (ацэнка на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва складае 91 чал./км². Галоўны горад дэпартамента - Чынандэга. Асновай эканомікі Чынандэгі з’яўляецца сельская гаспадарка і перапрацоўка яе прадуктаў. Галоўныя сельскія культуры - цукровы трыснёг, арахіс і бананы. З цукровага трыснягу наладжана прамысловая вытворчасць рому.
У адміністрацыйным плане дэпартамент Чынандэга падзяляецца на 13 муніцыпій:
- Чычыгальпа
- Чынандэга
- Сінка-Пінас
- Карынта
- Эль-Рэалейра
- Эль-Віейра
- Пасалтэга
- Пуэрта-Маразан
- Сан-Францыска-дэль-Нортэ
- Сан-Педра-дэль-Нортэ
- Санта-Томас-дэль-Нортэ
- Саматыла
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.