Горад
Чынандэга
Chinandega
![]()
Чынандэга на карце Нікарагуа ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
Горад Чынандэга размешчаны на крайнім паўночным захадзе Нікарагуа, у 20 кіламетрах ад ціхаакіянскага ўзбярэжжа гэтай краіны, і з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Чынандэга. Гэты горад таксама ляжыць у 134 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы Нікарагуа — Манагуа. Колькасць насельніцтва — 133 700 чалавек (на 2004 год).
Клімат трапічны, вільготны. Глеба тут урадлівая, што дапамагае збіраць добрыя ўраджаі апельсінаў, цукровага трыснягу, бавоўны і бананаў. Сярэднегадавая тэмпература +28 °С. Перыяд дажджоў — з мая па кастрычнік, затым наступае засушлівы перыяд.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.