Чурылавіцкае | |
---|---|
Каардынаты: 53°43′48,50″ пн. ш. 27°34′06″ у. д. | |
Размяшчэнне | Мінскі раён |
Даўжыня | 0,66 км |
Шырыня | 0,58 км |
Плошча | 0,34 км² |
Аб'ём | 0,0013 км³ |
Найбольшая глыбіня | 7,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,8 м |
Плошча вадазбору | 240 км² |
Год напаўнення | 1982 |
![]() ![]() Чурылавіцкае |
|
![]() ![]() Чурылавіцкае |
Чуры́лавіцкае — вадасховішча ў Мінскім раёне Мінскай вобласці на пойме ракі Пціч, за 20 км у напрамку на поўдзень ад Мінска, за 1 км на поўдзень ад аграгарадка Чурылавічы, за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Калініна. Створана ў 1982 годзе.
Плошча паверхні вадасховішча 0,34 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,58 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м, сярэдняя 3,8 м. Аб'ём вады 1,3 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Плошча вадазбору 240 км². Сярэдні шматгадовы сцёк 44,8 млн м³. Чаша вадасховішча з'яўляецца часткай поймы ракі Пціч, агароджаная з двух бакоў дамбамі даўжынёй 0,73 і 1,37 км і мае амаль прамавугольную форму. Каналамі злучаецца з ракой Пціч.
Каля заходняга берага вадасховішча пралягае аўтамабільная дарога Н9060.
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 347. — 583 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 293. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
Спасылкі
- Інфармацыя на сайце «Белорусский Посейдон» Архівавана 27 кастрычніка 2015.
- Ліст карты N-35-80. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г. Архівавана 2 мая 2013.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.