Чукоцкі паўвостраў
66° пн. ш. 174° з. д.
АкваторыіУсходне-Сібірскае мора, Чукоцкае мора, Берынгава мора
Краіна
Чукоцкі паўвостраў (Чукоцкая аўтаномная акруга)
Чукоцкі паўвостраў
Чукоцкі паўвостраў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чукоцкі паўвостраў — паўвостраў на крайнім паўночным усходзе мацерыка Еўразія. Абмываецца Усходне-Сібірскім і Чукоцкім марамі Паўночнага Ледавітага акіяна з поўначы і Берынгавым морам Ціхага акіяна з поўдня. Аддзелены ад Аляскі вузкім Берынгавым пралівам з усходу. Ля ўсходняга ўзбярэжжа паўвострава знаходзіцца востраў Аракамчэчан.

Паўвостраў названы па мясцовым народзе чукчаў, якія пражываюць у асноўным на Чукотцы. На тэрыторыі паўвострава размешчана Чукоцкая аўтаномная акруга, суб’ект Расійскай Федэрацыі. Клімат суровы, на ўзбярэжжах — марскі, ва ўнутраных раёнах — рэзка кантынентальны. Працягласць зімы да 10 месяцаў.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.