Чуйская даліна | |
---|---|
Каардынаты: 42°48′ пн. ш. 75°18′ у. д. | |
Размяшчэнне | Казахстан, Кыргызстан |
Вышыня над узроўнем мора | 500—1200 м |
Рэкі | Чу |
Чуйская даліна |
|
Чу́йская даліна[1] — даліна ў сярэднім цячэнні ракі Чу, ад Баамскай цясніны да ўсходняй ускраіны пустыні Муюнкум, у Кыргызстане і Казахстане.
Даўжыня каля 200 км, шырыня ад 15 км на паўднёвым усходзе да 100 км на паўночным захадзе, вышыня ад 500 да 1200 м. Клімат рэзка кантынентальны. Ападкаў 250—400 мм за год. Амаль уся даліна разараная, арашаецца водамі ракі Чу і яе прытокаў.
У даліне канцэнтруюцца пасевы цукровых буракоў, збожжавых культур. Развіта садаводства і вінаградарства. На поўдні даліны знаходзіцца горад Бішкек.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
- Чуйская даліна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 287.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.