Чужая бацькаўшчына | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | Аляксандр Лапшын |
У галоўных ролях |
|
Аператар | Фелікс Кучар |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 91 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 1982 |
IMDb | ID 0251642 |
«Чужая бацькаўшчына» — драма 1982 года пра даваеннае жыццё і лёс беларускіх сялян. Фільм зняты паводле раманаў пісьменніка Вячаслава Адамчыка «Чужая бацькаўшчына» і «Год нулявы».
Сюжэт
Фільм расказвае пра жыццё заходнебеларускіх сялян 1938 года. Маладая цяжарная сялянка дзеля шчасця з каханкам хоча расстарацца жытла і гаспадаркі. У фільме уздымаецца праблема беларускага нацыянальнага жыцця ў гады Другой Рэчы Паспалітай.
Узнагароды
- 1983 — Валерый Рыбараў — Дыплом Усесаюзнага кінафестывалю.
У ролях
- Уладзімір Гасцюхін
- Віктар Гогалеў
- Стэфанія Станюта
- Антаніна Бендава
- Вольга Бяляўская
- Стасіс Петранайціс
- Наталля Бражнікава
- Андрэй Дружкін
- Уладзімір Палякоў
Здымачная група
- Рэжысёр — Валерый Рыбараў
- Аўтар сцэнарыя — Аляксандр Лапшын
- Аператар-пастаноўшчык — Фелікс Кучар
- Мастак-пастаноўшчык — Яўген Ігнацьеў
Аляксандр Верашчагін - Гукарэжысёр — Сяргей Чупраў
- Кампазітар — Пётр Альхімовіч
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.