Чубатка прамежкавая | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Чубатка прамежкавая[3], Чубатка сярэдняя (Corydalis intermedia) — кветкавая расліна роду Чубатка (Corydalis) падсямейства дымніцавых.
Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 8—15 см з шчыльным шарападобным клубнем. Каля асновы сцябла — лускападобны ліст. Верхняе лісце доўгачаранковае, двойчы-, тройчырассечанае; сегменты на доўгіх, а зваротна-яйкападобна-клінападобныя долі на кароткіх чаранках. Кветкі з кароткім (да 15 мм) фіялетава-ружовым вяночкам, сабраны ў малакветкавую сціснутую гронку, паніклую да цвіцення і пры пладах. Прыкветкі суцэльнакрайнія, зваротна-яйкападобныя. Шпорка прамая або злёгку загнутая; кветаножкі ў 3—6 разоў карацейшыя за плод. Плод — каробачка, якая раскрываецца дзвюма створкамі.
Пашырэнне
Сярэднееўрапейскі рэліктавы горны від, знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваных лакалітэтах па-за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: шыракалістыя лясы і хмызнякі на добра гумусаваных карбанатных глебах.
Асаблівасці біялогіі
Эфемероід. Цвіце ў красавіку—маі, пладаносіць у маі. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[4].
Выкарыстанне
Дэкаратыўная і лекавая расліна[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 Хохлатка промежуточная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
- Хохлатка промежуточная — Corydalis intermedia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)
- Corydalis intermedia (L.) Mérat (Хохлатка средняя) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |