Чубатая сініца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lophophanes cristatus Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Parus cristatus
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560873
NCBI  156565

Чубатая сініца (Lophophanes cristatus) — птушка сямейства сініцавых.

Апісанне

Даўжыня цела 11,5 см, размах крылаў 17-20 см. Верх карычняваты, ніз белаваты, на галаве востра заканчоны бела-чорны чуб. У маладых чуб крыху меншы. Песня — ціхі шчэбет, часцей чуваць позывы.

Пашырэнне

Арэал: Еўропа (акрамя поўначы і паўднёвага ўсходу). Насяляе хваёвыя лясы (звычайна сасновыя), на поўдні — мяшаныя або лістападныя лясы. У Пірэнеях — букавыя лясы, у паўднёвай Іспаніі — лясы з коркавага дубу.

Аселая, частка папуляцыі мігрыруе.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў дупле з вузкай адтулінай (2,5-3,0 см), часам пад пнямі і ветраломам, рэдка на зямлі, у старых дуплах дзятлаў, вавёркі, драпежных птушак ці шпакоўнях. Звычайна нізка над зямлёй (да 2 м). Знешняя частка з моху і сухой травы (часам з прымессю лішайнікаў). Высцілка з густа сплеценай шэрсці і воўны з прымессю валосся (вельмі рэдка пёры).

Яйкі (5-6, часам 3-11) з вострым вузейшым канцом. Белыя, бліскучыя, з даволі густымі іржава- або фіялетава-чырвонымі плямкамі, большымі і згушчанымі на шырэйшым канцы.

Падвіды

  • P. c. cristatus — паўночна-ўсходняя Еўропа
  • P. c. mitratus — цэнтральная, паўднёвая і заходняя Еўропа
  • P. c. abadiei — заходняя Францыя
  • P. c. weigoldi — паўднёвы захад Пірэнейскага паўвострава
  • P. c. scoticus — Шатландыя
  • P. c. baschkiricus — паміж вярхоўем р. Урал і Волгай
  • P. c. bureschi — Паўночная Македонія, Албанія, Грэцыя, Балгарыя

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.