Чорны хлеб і чорная кава (польск.: Czarny chleb i czarna kawa) | |
---|---|
Выканаўца | Hetman |
Альбам | Hetman i Jurek Filas 40 lat Czarnego Chleba i Czarnej Kawy (1974–2014) |
Дата выпуску |
Твор напсаны ў 1974 годзе |
Жанр | рок |
Мова песні | польская |
Працягласць | 4:36 |
Аўтар | Ежы Філас |
Чорны хлеб і чорная кава (польск.: Czarny chleb i czarna kawa) — традыцыйная п’еса, якая апісвае жыццё ў турме.
Аўтарам песні быў тагачасны студэнт Акадэміі фізычнага выхавання ў Кракаве Ежы Філас (пазней – Ежы Важынскі). Песня была створана ў 1974 годзе ў турме на вуліцы Чарнецкага ў Кракаве, дзе знаходзіўся Важынскі, асуджаны за публічныя спевы палітычных песень[1] каля помніка Адаму Міцкевічу ў Кракаве. Першапачаткова Важынскі быў прысуджаны да штрафу, аднак не заплаціў яго, а суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 72 сутак арышту.
Песня была выкананая: Hetman, Imperium, Redox, Pidżama Porno, Menele, Strachy na Lachy, Ampótacja, Firma і Dzieciuki.
У 2015 годзе ў папраўчай установе ў Бяла-Падлясцы быў створаны відэакліп на песню[2].
Арыгінальны тэкст
Czarny chleb i czarna kawa,
Opętani samotnością,
Myślą swą szukają szczęścia,
Które zwie się wolnością…
Спасылкі
Зноскі
- ↑ Wojciech Todur. Były więzień walczy o prawdę. Temu, kto go przyłapie na kłamstwie, da 100 tys. zł . Праверана 1 снежня 2021.
- ↑ Hetman - Czarny Chleb i Czarna Kawa . Праверана 1 снежня 2021.