Чорны
HEX 000000
RGB¹ (r, g, b) (0, 0, 0)
CMYK (c, m, y, k) (0, 0, 0, 100 †)
HSV² (h, s, v) (0°, 0%, 0%)
  1. Нармалізавана да [0—255]
  2. Нармалізавана да [0—100]

Чорны — ахраматычны колер. У сістэме RGB пазначаецца як #000000. Адценні чорнага колеру — шэры колер.

Эталоны і пігменты

Чорная котка

Пігменты

Атрыманне чорных фарбавальнікаў

У друкарні, робячы чарніла і ў іншых выпадках нярэдка трэба сінтэзаваць чорны колер (фарбавальнік) праз змешванне некалькіх фарбавальнікаў.

  • Чорны колер можна атрымаць пры змешванні жоўтага, пурпурнага і блакітнага фарбавальнікаў.

Сімвалізм, міфалогія і павер’і

У шмат якіх народаў гэта колер жалобы, з ім звязваюць цёмныя сілы.

На Усходзе лічыцца знакам дабра, чысціні і дасканаласці.

Чувашы жывёлам чорнага колеру прыпісваюць звышнатуральную сілу. Лічыцца, напрыклад, што крумкач ведае зламыснасць усіх людзей і кожны раз, калі ён, крумкаючы, пралятае над людзьмі, ён тым самым прадказвае будучыню, папярэджвае аб бедах. Калі ў маці-чувашкі адзін за іншым паміраюць малыя дзеці, то нованароджанаму дзіцяці, каб яно засталося ў жывых, даюць імя якой жывёлы чорнай масці.

Яшчэ, па чувашскіх павер’ях, певень чорнай масці прыносіць шчасце свайму гаспадару.

Раней паўночныя чувашы злому духу Вупкану, які насылаў заразныя хваробы, прыносілі ў ахвяру трох чорных бараноў.

Чорны — традыцыйны колер анархістаў. Пад чорным сцягам ваявалі атрады Н. І. Махно падчас Грамадзянскай вайны на руіне Расіі (1917—1922). Гісторыя чорнага сцяга пачынаецца ў часе Ліёнскіх паўстанняў (1831 і 1834), калі паўстанцы-фарбавальшчыкі выкарысталі чорны сцяг у процівагу манархічнаму, дзе пераважаў белы колер.

Чорны — колер прэстыжу (чорныя лімузіны, чорныя смокінгі).

У японскай культуры чорны — знак высакароднасці, узросту і дасведчанасці па кантрасце з белым колерам, які сімвалізуе вучнёўства, маладосць. Чорны колер сімвалізуе вышэйшы ранг у многіх баявых мастацтвах (чорны пояс).

Чорны колер часта — знак неадназначнасці, таямніцы і невядомасці.

У сярэднія вякі чорны кот быў адным з атрыбутаў ведзьмы. Забабонныя людзі і цяпер лічаць, што калі чорны кот пяройдзе дарогу, то гэта к няшчасцю.

Мастацтва і культура

  • Чорная камедыя — разнавіднасць камедыі, у якой паднімаюцца хваравітыя і сур’ёзныя тэмы.
  • Чорны гумар — адмысловы від гумару, у якім камічны эфект дасягаецца адкіданнем маральных каштоўнасцяў, а смех выклікаецца тым, што ў іншай сітуацыі павінна выклікаць жах.
  • «Чорны квадрат»
  • «Людзі ў чорным»

Рознае

  • Чарнавік
  • Чорнае мора
  • Чорны верасень
  • Чорны аўторак
  • Чорная пятніца
  • «Чорная пазнака»
  • Чорнае духавенства у праваслаўі.
  • Чорная магія — злая форма магіі, часта звязаная з прычыненнем хвароб і смерці.
  • «Чорны спіс» — спіс непажаданых асоб або сутнасцяў.
  • Чорны рынак — гандаль таварамі і паслугамі, продаж якіх забаронены ці істотна абмежаваны; або спекуляцыя, незаконны гандаль па завышаных коштах.
  • Чорная дзірка — аб’ект у прасторы-часу, гравітацыйнае прыцягненне якога такое вялікае, што пакінуць яго паверхню не могуць нават аб’екты, якія рухаюцца са скорасцю святла.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.