Чорны замак Альшанскі | |
---|---|
Аўтар | Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч |
Жанр | дэтэктыў, гістарычны раман |
Мова арыгінала | беларуская |
Выпуск | 1978, 1980 |
«Чорны замак Альшанскі» — дэтэктыўны раман Уладзіміра Караткевіча.
Гісторыя
Перакладзены на балгарскую, грузінскую, рускую, украінскую, чэшскую мовы.
Сюжэт
Падзеі адбываюцца ў XVII ст., князь Альшанскі крадзе скарб паўстанцаў, раптам памірае, але пакідае рукапіс з указаннем месца захавання каштоўнасцей.
У XX ст. палеограф і пісьменнік Антон Косміч знаходзіць рукапіс з шыфраваным указаннем пра схаваныя ў сутарэннях Альшанскага замка скарбы. Але гэтыя скарбы шукае і апошні нашчадак роду Альшанскіх, які ў гады Другой сусветнай вайны супрацоўнічае з нацыстамі.
Таямніца рукапісу раскрыта, але вялікай цаной.
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна)
Выданні
- У 2014 годзе выдавецтвам «Вышэйшая школа» выпушчана аўдыякніга ў фармаце DVD (тэкст чытае Андрэй Каляда, тыраж 1000 экз.)
Экранізацыя
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.