Чорная металургія — аснова развіцця машынабудавання (адна трэць адлітага металу з даменнай печы, ідзе ў машынабудаванне) і будаўніцтва (1/4 металу ідзе ў будаўніцтва). Асноўнай зыходнай сыравінай для атрымання чорных металаў з'яўляюцца жалезная руда, марганец, каксуючыя вуглі і руды легіруючых металаў.
Да чорнай металургіі адносяцца таксама падгаліны па здабычы жалезнай, марганцавай руд і па вытворчасці іх канцэнтратаў, агламерату, акатышаў, флюсавых вапнякоў, прамысловасць вогнетрывалых матэрыялаў і інш.
Склад
У склад чорнай металургіі ўваходзяць наступныя асноўныя галіны:
- здабыча і ўзбагачэнне руд чорных металаў (жалезная, хромавая і марганцавая руда);
- здабыча і ўзбагачэнне няруднай сыравіны для чорнай металургіі (флюсовых вапнякоў, вогнетрывалых глін і т. п.);
- вытворчасць чорных металаў (чыгуну, вугляродзістай сталі, пракату, металічных парашкоў чорных металаў);
- вытворчасць сталёвых і чыгунных труб;
- коксахімічная прамысловасць (вытворчасць коксу, коксавага газу і інш);
- другасная апрацоўка чорных металаў (раздзелка лому і адходаў чорных металаў).
Гл. таксама
Літаратура
- Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., "Народная асвета", 2004, С.270
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.