Вёска
Чорная Сасна
± |
Чо́рная Сасна́[1] (трансліт.: Čornaja Sasna, руск.: Чёрная Сосна) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2].
Назва
Паводле падання, некалі на гэтым месцы стаяла вялікая сасна ў якую ўдарыла маланка, дрэва часткова згарэла і яго абгарэлыя ("чорныя") рэшткі доўга стаялі, сяляне не здолелі іх выкарчаваць, ад чаго быццам і паходзіць назва вёскі.
Насельніцтва
- 2012 год — 4 жыхары
- 2013—2016 гады — 3 жыхары
Вядомыя асобы
- Піліп Мікітавіч Рудкін (1893—1954) — Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр танкавых войскаў (1943)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сасно́ўка
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Архівавана 18 мая 2021. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.