Чорнакашульнікі (італ.: Camicie nere) — узброеныя атрады фашысцкага руху ў Італіі ў перыяд пасля Першай сусветнай вайны і да канца Другой сусветнай вайны. Саманазва: добраахвотная міліцыя нацыянальнай бяспекі (Milizia Volontaria per la Sicurezza Nazionale, ці MVSN).
Арганізаваны Беніта Мусаліні. Заснавальнікамі гэтай групы былі прадстаўнікі нацыяналістычнай інтэлігенцыі, былыя армейскія афіцэры і члены CORP Ардзіці, маладыя землеўладальнікі, якія выступалі супраць сялян і чорнарабочых. Іх метады сталі больш жорсткімі, пасля таго як улада Мусаліні ўзрасла. Адным з іх спецыфічных спосабаў расправы было гвалтоўнае кармленне рыцынай.
Падобная ўніформа была скапіравана іншымі, тымі, хто падзяляў ідэі Мусаліні, у тым ліку Адольфам Гітлерам у нацысцкай Германіі, які стварыў карычневыя кашулі (Sturmabteilung) і чорную ўніформу (Schutzstaffel)[1], сэр Освальд Мослі ў Злучаным Каралеўстве (чый Брытанскі саюз фашыстаў таксама быў вядомы як «Чорнакашульнікі»), Усерасійская фашысцкая партыя ў Харбіне К. У. Радзаеўскага і Усерасійская фашысцкая арганізацыя ў Злучаных Штатах Амерыкі А. А. Вансяцкага, Уільям Дадлі Пелі ў Злучаных Штатах Амерыкі («Сярэбраны легіён Амерыкі», або «Сярэбраныя кашулі»), у Мексіцы Камісас Дарадас або «Залатыя кашулі», Плініу Салгаду ў Бразіліі (чые паслядоўнікі былі апрануты ў зялёныя футболкі), і Оўэн О’Дафі ў Ірландскай Свабоднай Дзяржаве (арміі таварыскай асацыяцыі або «Сінія кашулі»). Тэрмін «Сінія кашулі» можа таксама адносіцца да канадскіх фашыстаў, якія належаць да канадскай Нацыянальнай Сацыялістычнай адзінай партыі.
Зноскі
- ↑ С.Воропаев. «Энциклопедия третьего рейха», 1996 г.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чорнакашульнікі