Чорнае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 2,83 км |
Шырыня | 0,78 км |
Плошча | 1,56 км² |
Аб’ём | 0,0016 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7,56 км |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,07 ‰ |
Празрыстасць | 1,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,96 км² |
Упадаюць | пратока |
Выцякаюць | ручай Чарнуя |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Чорнае возера |
|
|
|
Чорнае возера |
|
|
Чорнае возера — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, на мяжы з Невельскім раёнам Пскоўскай вобласці Расіі.
Плошча паверхні возера 1,56 км². Даўжыня 2,83 км, найбольшая шырыня 0,78 км. Глыбіня возера дасягае 2,5 м, сярэдняя каля 1 м.
Катлавіна Чорнага возера тэрмакарставага тыпу, складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны невыразныя. Вышыня схілаў у паўднёвай частцы возера да 30 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі сплавінныя, на поўдні, паўднёвым ўсходзе і паўночным захадзе нізкія пясчаныя і тарфяністыя. На захадзе і поўначы заходняга плёса і вакол усходняга плёса пойма шырынёй 50—300 метраў. Дно возера плоскае і выслана сапрапелем. Найбольшыя глыбіні ў цэнтры заходняга плёса. На возеры востраў плошчай каля 0,1 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокай з возерам Белае, выцякае ручай Чарнуя ў возера Іса.
Возера зарастае па ўсёй плошчы (рдзесты, эладэя, рагаліснік і інш.). Уздоўж берагоў у асобных месцах палосай шырынёй 10—30 м растуць трыснёг, чарот і хвошч.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, джгір, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
- Чорнае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 342. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: Белкартография, 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
- Возера Чорнае Архівавана 15 сакавіка 2013.