Сяло
± |
Чолхаў[1] (руск.: Чолхов) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Чолхаўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў Рэчы Паспалітай у першай палове XVII ст. як шляхецкае ўладанне, цэнтр Чолхаўскай воласці.
Пасля пазделу Рэчы Паспалітай сяло ў апынулася ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні, дзе знаходзілася да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.