Бітва за Брэгу
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі
Дата 14 ліпеня22 жніўня 2011
Месца Брэга (цяпер Эль-Бурайка)
Вынік перамога сіл ПНС
Праціўнікі
Урад Муамара Кадафі Нацыянальны пераходны савет Лівіі
Камандуючыя
Мутазім Біла Кадафі Абдул Фатах Юніс
Сілы бакоў
3000-7000[1] 5000[1]
Страты
42 забітых, 10-20 палонных[2][3][4] 144 забітых, 820 параненых[5][6][7][8][9][10][11][12][13][14][15][16]
Агульныя страты
1 грамадзянскі загінуў[17]

    Чацвёртая бітва за Брэгу — адна з бітваў грамадзянскай вайны ў Лівіі.

    Храналогія падзей

    Датай заканчэння патавай ваеннай сітуацыі можна лічыць 13 ліпеня, калі атрады ПНС пачалі новае наступлненне ў кірунку Брэгі. Асобныя СМІ яшчэ 16-20 ліпеня паведамлялі пра перамогу байцоў апазіцыі ў горадзе, аднак ледзь пачаўшыся, наступленне сутыкнулася з цяжкасцю размініравання мясцовасці, бо ў сіл рэвалюцыянераў не было ні дастатковай колькасці інжынераў, ні спецыяльнай тэхнікі. У далейшым Аль-Джазіра паведаміла што паміж Адждабіяй і Сіртам (пераважна ў раёне Брэгі) знаходзілася прыблізна 60 тысяч мін, з якіх па стане на 22 верасня абясшкоджана 21 тысяча. Такім чынам, тэмп наступлення рэзка знізіўся, а інфармацыя з фронту паступала вельмі рэдка[18]. З іншага боку, войскі Кадафі, якія з’яўляліся мішэнню для авіяцыі НАТА, таксама былі пазбаўлены манеўру. Давалі аб сабе ведаць і страты ў цяжкай тэхніцы (да чэрвеня—ліпеня 2011 года актыўнасць танкаў прыхільнікаў Кадафі, якія станавіліся мішэнню для заходняй авіяцыі, значна знізілася), аднак яны кампенсаваліся актыўнасцю артылерыі кадафістаў. Яна заставалася актыўнай на ўсіх франтах.

    28 ліпеня пры нявысветленых абставінах быў забіты начальнік штаба арміі рэвалюцыянераў Абдул Фатах Юніс. Ён быў адкліканы ў Бенгазі з участку баявых дзеянняў у горадзе Брэга. Па словах кіраўніка Нацыянальнага пераходнага савета (НПС) Мустафы Абдэль-Джаліля, Юніс павінен быў далажыць аб бягучай сітуацыі. Па дарозе ён і яшчэ два афіцэра былі забітыя Па чутках, камандзіра везлі ў Бенгазі для допыту па падазрэнні яго ў сувязях з Кадафі. Кіраўнік НПС заявіў, што смерць Юніса — справа рук наймітаў лаялістаў, якія праніклі ў шэрагі рэвалюцыянераў[19]. У далейшым з’явілася непацверджаная інфармацыя, што заказчыкаў, а затым і выканаўцаў забойства ўдалося знайсці, аднак імёны іх не называліся на ўвазе небяспекі эскалацыі міжплемянных канфліктаў.

    11 жніўня прадстаўнік рэвалюцыянераў Мухамед аль-Раджан заявіў інфармацыйнаму агенцтву Associated Press, што сілам ПНС атрымалася ўзяць Брэгу[20]. Пры гэтым працягваліся баі ў прамысловай зоне горада, дзе знаходзяцца прадпрыемствы па перапрацоўцы нафты[21].

    12 жніўня дзяржаўнае тэлебачанне Лівіі пацвердзіла факт кантролю рэвалюцыянерамі 3-га жылога масіва (Усходняя Брэга), аднак заявіла, што ўрадавыя войскі па-ранейшаму кантралююць заходнюю частку горада[22].

    14 жніўня з’явіліся паведамленні аб узяцці тэрыторыі ўніверсітэта і 2-га жылога масіва Брэгі рэвалюцыянерамі[23].

    15 жніўня фіксаваліся баі арміі ПНС з войскамі Кадафі ля нафтаперапрацоўчага комплексу. Напярэдадні лаялісты, па словах рэвалюцыянераў, узарвалі нафтавы танкер у порце Брэгі[24].

    16 жніўня войскі Кадафі ўпершыню з пачатку грамадзянскай вайны ўжылі ракеты. Паведамлялася, што ракета была запушчана ў 80 кіламетрах на ўсход ад Сірта і ўпала ў пустыні, паблізу ад Брэгі. Ахвяраў няма[25].

    19 жніўня атрады паўстанцкай арміі ўзялі пад кантроль Брэгу і ўсе яе стратэгічныя аб’екты, аб чым паведаміў ваенны прадстаўнік ПНС Ахмед Лазні[26].

    21 жніўня тэлеканал Аль-Арабія паведаміў, што сілы Кадафі паміж Брэгай і Сіртам вядуць перамовы і гатовы здацца рэвалюцыянерам[27]. Тым не менш, і пасля гэтага баі на Усходнім фронце працягваліся.

    22 жніўня Аль-Джазіра пацвердзіла, што рэвалюцыянеры кантралююць нафтавы комплекс Брэгі і ўвесь горад, а войскі Кадафі адступілі ў напрамку Башыра[28].

    Значэнне

    Пасля ўзяцця Брэгі паўстанцы захапілі Рас-Лануф і пачалі бітву за Бін-Джавад.

    Зноскі

    1. 1 2 Libya rebels blame war planning for front stalemate Архівавана 29 лістапада 2014.
    2. Libyan government vows to hold oil city against rebels. Праверана 21 November 2014.
    3. Libyan rebels in Brega shift focus to demining. Business Recorder. Праверана 21 November 2014.
    4. Libyan rebels advance on Zawiyah, battle in Brega(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2012. Праверана 21 November 2014.
    5. AJE:Libyan opposition claims major gains. Al Jazeera English. Праверана 21 November 2014.
    6. Libyan Rebels: Qaddafi Has Boobytrapped Oil Fields. Fox News. Праверана 21 November 2014.
    7. Libyan forces, insurgents locked in battle for Port Brega. Los Angeles Times. Праверана 21 November 2014.
    8. Gaddafi seeks Islamist allies, rebels nab fuel tanker(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2014. Праверана 21 November 2014.
    9. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 9 жніўня 2011.
    10. UPDATE 1-Western Libya rebels strike north towards coast | News by Country | Reuters Архівавана 26 верасня 2012.
    11. (недаступная спасылка)
    12. Rebels say they are gaining ground in Libya; government disputes claim - CNN.com
    13. 26 rebels killed in Libya's Brega | News24
    14. Архівавана 17 жніўня 2011.
    15. Contact Support(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2014. Праверана 19 чэрвеня 2016.
    16. Global News | Latest & Current News - Weather, Sports & Health News Архівавана 4 кастрычніка 2011.
    17. Libyan rebels hold funeral for dead soldiers in fight for Brega(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 21 November 2014.
    18. Libyan rebels step up offensive Архівавана 3 лютага 2019. // NewsToday, 16 July 2011
    19. Ренат Абдуллин Смерть предателям? // Московский комсомолец, № 25706 от 30.07.2011 г.
    20. Hadeel Al-Shalchi Libya rebels claim victory in key oil terminal(недаступная спасылка)//Associated Press, 11 August 2011 [http://shabablibya.org/news/libya-rebels-claim-victory-in-key-oil-terminal(недаступная+спасылка) копия]
    21. Libya Live Blog Архівавана 21 жніўня 2011. // Al Jazeera Blogs
    22. Libyan Rebels Seize Districts of Brega, Ban Calls for End to Crisis //Al-Manar TV Lebanon, 12 August 2011
    23. Libyan rebels have clashed with Gaddafi’s forces around oil installations in the eastern town of Brega Архівавана 25 жніўня 2011. // Al Jazeera Live Blog 15 August 2011 — 15:44 — Libya
    24. Gaddafi forces 'fire scud missile' // Al Jazeera — Africa, 16 August 2011
    25. Eastern oil terminal Brega seized: Libyan rebels // The Hindu, 20 August 2011
    26. Breaking: The end of Qaddafi? Update: Qaddafi’s son captured; Update: Compound surrounded; Update: Qaddafi in Algeria? Update: Qaddafi’s son attacked — live on the air; Update: White House issues statement //Al Arabiya
    27. تحرير البريقه // Youtube
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.