«Час мяняць лысую гуму!» (руск.: «Пора менять лысую резину!») — беларускі палітычны лозунг. Быў прыдуманы ў 2010 годзе і актыўна выкарыстоўваўся на акцыях пратэсту 2010, 2020 і 2021 гадоў. Лозунг выкарыстоўвае метафару, у якім «лысая гума» параўноўваецца з галавой Аляксандра Лукашэнкі.
Гісторыя
Лозунг быў прыдуманы кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэем Саннікавым у 2010 годзе[1][2]. Ён стаў адным з асноўных слоганаў на «Плошчы 2010» ў Мінску[3]. Заклікі «мяняць лысую гуму» гучалі на акцыях пратэсту ў 2015 годзе[4]. Ізноў лозунг з’явіўся на маніфестацыях 2020 і 2021 года[5][6][7]. Слоган таксама скандаваўся на акцыях салідарнасці беларускай дыяспары ў Кіеве і Варшаве ў 2021 годзе[8].
Аналіз
У лозунгу выкарыстоўваецца моўная гульня, іронія і метафара. У ім «лысая гума» параўноўваецца да галавы Аляксандра Лукашэнкі. Таксама лозунгам ствараецца супрацьпастаўленне «варты — няварты», дзе новы прэзідэнт з’яўляецца больш годным, чым папярэдні. Слоган уздзейнічае шляхам ускоснага зварота, паколькі прамая форма можа ўспрымацца агрэсіўна[9].
Ацэнкі
Партал UDF.BY назваў слоган самым яскравым і вобразным з усіх дзесяці пасланняў, з якімі кандыдаты ў прэзідэнты звярталіся да электарату на выбарах у Беларусі 2010 года[10].
Зноскі
- ↑ Владислав Коган. В Белоруссии начисляют сроки по выборам (руск.). Коммерсантъ (28 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2023. Праверана 11 лістапада 2023.
- ↑ Żanna Sładkiewicz 2022.
- ↑ Дмитрий Иванов. «Пора менять лысую резину!» (руск.). Труд (20 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2023. Праверана 11 лістапада 2023.
- ↑ В Бресте провели акцию «Пора менять лысую резину» (руск.). Белсат (3 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2023. Праверана 11 лістапада 2023.
- ↑ «Пора менять лысую резину!»: возле МАЗа проходит акция (руск.). Хартыя'97 (19 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2023. Праверана 11 лістапада 2023.
- ↑ «Пора менять лысую резину» (руск.). Хартыя'97 (12 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2023. Праверана 11 лістапада 2023.
- ↑ "Менять лысую резину!" Пенсионеры и студенты вышли против Лукашенко 26 октября (руск.). Настоящее Время (26 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2023. Праверана 11 лістапада 2023.
- ↑ «Пора менять лысую резину!» (руск.). Хартыя'97 (14 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2023. Праверана 11 лістапада 2023.
- ↑ Ekaterina Palekha, Ilsoyar Sadykova, Evgenia Zhuravleva 2018.
- ↑ “Пора менять лысую резину“ (руск.). UDF (17 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2023. Праверана 11 лістапада 2023.
Літаратура
- Linguistics of indirect influence as a language game in socio-political discourse(англ.) // Herald NAMSCA. — 2018. — № 3.
- Эстетика и прагматика коммуникации в протестном дискурсе (интерсемиотический анализ белорусских кейсов 2020–2021 гг.)(руск.) // Przegląd Rusycystyczny. — 2022. — № 4. — ISSN 0137-298X.