Раіса Пятроўна Частнова | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | журналістка, мастацтвазнаўца |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1985) |
Альма-матар | |
Член у |
Раіса Пятроўна Частнова (нар. 2 чэрвеня 1939, г. Хоцімск, Магілёўская вобласць) — беларуская журналістка, мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1985).
Біяграфія
Скончыла ў 1962 годзе БДУ. Працуе ў мастацтвазнаўстве і журналістыцы. У перыядычным друку і на радыё выступае з 1962 года. Жыве ў г. Мінску.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года, Беларускага саюза журналістаў з 1974 года, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1972 года.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя работы: манаграфіі «У. Стальмашонак», «І. Фяцісаў», кніга «Таямніца беларускага царства» (у сааўтарстве з А. Курсковым), радыёнарысы пра творчасць беларускі мастакоў А. Глебава, А. Бембеля, З. Азгура, Я. Зайцава, Л. Шчамялёва, М. Савіцкага, Г. Вашчанкі, шэраг артыкулаў у часопісы «Полымя», «Мастацтва Беларусі», «Маладосць». У 1967—1997 гадах працавала ў галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.
Зноскі
Літаратура
- Частнова Раіса Пятроўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі
- Раіса Пятроўна Частнова на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»