Вёска
Чароты
± |
Чаро́ты[1] (трансліт.: Čaroty, руск.: Чароты) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 29 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Талька.
Гісторыя
Пасёлак Чароты ўтвораны на месцы хутароў Барок у 1920-я гады. З 20 жніўня 1924 года ў складзе Талькаўскага сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 1926 год — 17 двароў, 97 жыхароў
- 1960 год — 82 жыхары
- 2002 год — 6 гаспадарак, 7 жыхароў
- 2007 год — 10 жыхароў
- 2010 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў
- 2012 год — 5 гаспадарак, 7 жыхароў
Вядомыя асобы
- Станіслаў Антонавіч Пілатовіч (1922—1986) — дзеяч камуністычнай партыі Беларусі, савецкі дыпламат.
Літаратура
- Чароты // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 194. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.