Чаротаўка трысняговая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acrocephalus scirpaceus Hermann, 1804

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  558429
NCBI  48156
EOL  1052563

Чаротаўка трысняговая, чараця́нка трысняговая (Acrocephalus scirpaceus) — пеўчая птушка сямейства валасянкавых.

Апісанне

Даўжыня цела 12-14 см, размах крылаў 17-21 см. Зверху светла-карычневая з невыразным жаўтаватым брывом, ніз цела жаўтавата-аліўкавы. Ногі цёмныя. Вельмі падобная да балотнай чаротаўкі, адрозніваецца тонам афарбоўкі, спевам, афарбоўкай ног, а таксама суадносінамі даўжыні пёраў у крыле. Маладыя больш жаўтавата-аліўкавыя.

Пашырэнне

Насяляе не вельмі густыя надводныя зараснікі трыснягу або рагозу, часцей за ўсё над сажалкамі, праточнымі азёрамі, рачнымі затокамі, уздоўж зарастаючых каналаў; часам у зарасніках аеру. У Грузіі на Каўказе даходзіць да 2590 м.

Арэал: Еўропа, акрамя поўначы і ўсходу, Каўказ, Цэнтральная і Заходняя Азія, лакальна Малая Азія, Блізкі Усход і Паўночна-Заходняя Афрыка. На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від. Месца зімовак: Заходняя і Усходняя Афрыка ад Намібіі, Батсваны і Замбіі да ўсходняга ўзбярэжжа.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца ў прыбярэжных зарасніках насякомымі, павукамі, чарвякамі, дробнымі малюскамі.

Гняздо глыбокае, цыліндрычнае, моцна аплятае 2-3 сцябліны надводнай расліннасці (як сухой, так і свежай), пад час будовы над вадой. Можа быць у лазняку (не абавязкова над вадой) звычайна на ўзроўні 45-85 см над вадой або грунтам, але не больш чым 3,5 м. Пабудаванае з вузкіх і шчыльна сплеценых палосак надводнай расліннасці з прымессю раслінных валокнаў, лісця, расліннага пуху і павуціны. Высцілка з каласкоў трыснягу, а таксама (але не заўсёды) з валосся. Краі гнязда моцна загнуты ўнутр.

Яйкі Acrocephalus arundinaceus

Яйкі (3-5, часам 2-7) з закругленым вузейшым канцом, блакітна-аліўкавыя або светла-аліўкавыя; плямкі сярэдняй велічыні даволі густыя, глыбокія — светла-шэрыя або светла-аліўкавыя, паверхневыя — шэра-аліўкавыя або зялёныя.

Падвіды

  • A. s. scirpaceus — Еўропа ад Пірэнейскага паўвострава да нізоўя Волгі і паўд. Скандынавіі, паўд.-зах. Афрыка;
  • A. s. fuscus — раён Каспійскага мора, Каўказ, Малач Азія, Іран да Казахстана.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.