Чарня́ста
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 145,4 м
Даўжыня 2,1 км
Шырыня 1,43 км
Плошча 1,9 км²
Аб’ём 0,0094 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,4 км
Найбольшая глыбіня 9 м
Сярэдняя глыбіня 4,9 м
Гідралогія
Салёнасць 0,125 ‰
Празрыстасць 1,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 275 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Чарня́ста (Беларусь)
Чарня́ста
Чарня́ста
Чарня́ста (Віцебская вобласць)
Чарня́ста
Чарня́ста
Map

Чарня́ста — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць (працякае праз возера). Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок.

Плошча люстра возера Чарняста складае 1,9[1] км², даўжыня 2,1[1], найбольшая шырыня 1,43 км. Найбольшая глыбіня возера каля 9 метраў[1], сярэдняя — 4,9 м. Аб’ём вады 9,4 млн км³. Плошча вадазбору 275[1] км².

Катлавіна Чарняста тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з поўдня на поўнач. Схілы катлавіны ва ўсходняй частцы стромкія і высокія (да 20 метраў), на захадзе нізкія і спадзістыя. Берагавая лінія (8,4 км[1]) ўтварае 2 залівы. Берагі нізкія і пясчаныя. Пойма забалочаная. Літараль вузкая, пераходзіць у выразную сублітараль і плоскае дно. Да глыбіні 2—2,5 м дно пясчанае, глыбей глеістае (ва ўсходнім заліве выслана крэменязёмістым сапрапелем). Возера зарастае ў прыбярэжнай частцы паласой 2—20 метраў да глыбіні 1,2 м. У паўднёвай частцы возера востраў плошчай 0,008 км².

Возера Чарняста эўтрофнае, праточнае. Працякаючая праз Чарняста рака Ловаць злучае яго з азёрамі Сосна і Сясіта. Упадаюць 2 ручаі.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб. Сустракаюцца ракі[1].

На паўночна-заходнім беразе возера вёска Лялеўшчына.

Зноскі

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Крыловіч К. К. Чарняста. // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. 15 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 19. — 36 с. 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.