Пасёлак гарадскога тыпу
Чарнышэўскі
± | ||||||||||||||||||||||
Чарнышэўскі (руск.: Чернышевский) — пасёлак гарадскога тыпу ў Мірнінскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі.
Геаграфія
Размешчаны ў Заходняй Якуціі, на правым беразе р. Вілюй, за 100 км на паўночны захад ад улуснага цэнтра г. Мірнага. Насельніцтва — 5021 чал. (2010 г.). Паводле перапісу 1989 года колькасць насельніцтва складала 8,3 тыс. чал.
Гісторыя
Узнік у 1959 годзе як пасёлак будаўнікоў Вілюйскай гідраэлектрастанцыі. Аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаў у 1961 годзе.
Інфраструктура
Выконвае функцыі энергетычнага цэнтра. У межах пасёлка ГЭС, рыбаводны завод, аўтапрадпрыемствы, вытворчасць будматэрыялаў, геолагаразведачная экспедыцыя, малаказавод, Вілюйская навукова-даследчая мерзлотная станцыя. Ёсць дом культуры, сярэднія агульнаадукацыйныя і музычная школы, установы аховы здароўя, гандлю і бытавога абслугоўвання.
Заўвагі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарнышэўскі (Якуція)