Чарноевічы сербск.: Црнојевић | |||
---|---|---|---|
Краіна | Сербская дэспатыя, Сербскае царства | ||
Год заснавання | да 1326 | ||
Спыненне роду | 1530 | ||
Нацыянальнасць | сербы |
Чарноевічы (сербск.: Црнојевић) — сербская дынастыя, якая кіравала ў сярэдневяковай дзяржаве Зэта на тэрыторыі сучаснай Чарнагорыі.
Першапачаткова прадстаўнікі гэтага роду змагаліся з Балшычамі, якія кіравалі ў Зэце, а ў XIV-XV стст. самі ўсталі на чале гэтага княства. З другой паловы XV стагоддзя Чарноевічы адагрываюць ключавую ролю ў выжыванні Зэты пад асманскім націскам.
Нашчадкі Чарноевічаў жылі ў Венгрыі і Венецыі да сярэдзіны XVII стагоддзя.
Пытанне аб тым, ці належаў да роду Чарноевічаў патрыярх Сербскай праваслаўнай царквы Арсеній III Чарноевіч (1633—1706), які нарадзіўся непадалёк ад Цэцінэ, дагэтуль канчаткова не вырашана. Гэта ж адносіцца і да сербскіх сем'яў Чарноевічаў новага часу, напрыклад, да сербскага генерала Сямёна Чарноевіча, дачка якога была замужам за сенатарам Расійскай імперыі І. М. Мураўёвым-Апосталам.
Прадстаўнікі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарноевічы
- Радавод Чарноевічаў (серб.) (англ.)