Чарнобыльская атамная электрастанцыя імя У. І. Леніна, ЧАЭС — спыненая атамная электрастанцыя, сумна вядомая ў сувязі з аварыяй, якая адбылася 26 красавіка 1986 года.
Афіцыйная сучасная назва Дзяржаўнае спецыялізаванае прадпрыемства Чарнобыльская атамная электрастанцыя (ДСП Чарнобыльская АЭС). Станцыя знаходзіцца ў падначаленні МНС Украіны, у 2005 годзе Генеральным дырэктарам прызначаны Грамоткін Ігар Іванавіч.
Геаграфія
Чарнобыльская АЭС размешчана ва ўсходняй частцы Палесся на поўначы Украіны ў 11 км ад мяжы з Беларуссю, на беразе ракі Прыпяць, якая ўпадае ў Дняпро. Да захаду ад трохкіламетровай санітарна-ахоўнай зоны АЭС размяшчаецца пакінуты горад Прыпяць, у 15 км на паўднёвы ўсход ад станцыі знаходзіцца былы раённы цэнтр — пакінуты горад Чарнобыль, у 110 км да поўдня — горад Кіеў.
Аварыя
Аварыя, якая адбылася ў ноч на 26 красавіка 1986 на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі, стала найвялікшай тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва.